Вайна1111

З'явілася відэа з расстрэлам расіянамі 16 украінскіх ваеннапалонных

1 кастрычніка ў тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя пра верагодны расстрэл прадстаўнікамі Узброеных сіл Расіі 16 украінскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося, як сцвярджаецца, у раёне сёлаў Мікалаеўка і Сухі Яр Пакроўскага раёна на Данеччыне. Генеральная пракуратура Украіны ў сувязі з гэтым пачала расследаванне.

Скрыншот з відэа

На апублікаваным відэа зафіксавана, як пад кантролем расійскіх вайскоўцаў украінцы, узятыя ў палон, выйшлі з лесапасадкі. Пасля таго, як яны выстраіліся ў шэраг, расіяне адкрылі па іх агонь на паражэнне. Параненых, якія падавалі прыкметы жыцця, дабілі аўтаматнымі чэргамі.

«Гэта самы масавы вядомы выпадак расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў на лініі фронту. І гэта яшчэ адно сведчанне таго, што забойствы і катаванні палонных — не выпадковасць, а мэтанакіраваная палітыка расійскага вайсковага і палітычнага кіраўніцтва», — заявіў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін.

Такія дзеянні, паводле ўкраінскай Генпракуратуры, з'яўляюцца цынічным і грубым парушэннем Жэнеўскіх канвенцый і кваліфікуюцца як цяжкое міжнароднае злачынства.

Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па праверцы апублікаванага матэрыялу.

Гэта не першы падобны выпадак. Так, 6 верасня тэлеканал CNN апублікаваў відэа, на якім, як сцвярджаецца, знятыя кадры забойства расійскімі вайскоўцамі ўкраінскіх салдат, якія здаюцца ў палон. Відэа было знята з дапамогай беспілотнікаў. Вайсковая разведка Украіны перадала CNN само відэа і аўдыёрасшыфроўку загаду забіць салдат.

Каментары11

  • Сонейка
    01.10.2024
    паганыя фашысты!!!
  • Sodan julmuus
    01.10.2024
    Войны пры распадзе Югаславii, Армяна-Азербайджанскiя войны, Абхазска-Грузiнская вайна, Расейскiя-Чачэнскiя вайны, Расейска-Украiнская вайна, ва ýсiх войнах нашага рэгiёну масава забiвалi палонных. Нiчога новага... на вялiкi жаль.
  • Теолог
    01.10.2024
    Духовные скрепы уродов!

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?7

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Межы не павінны адсоўвацца сілай». Шольц раскрытыкаваў выказванне Трампа па Грэнландыі12

Не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты аднолькава шкодныя. Некаторыя можна смела есці4

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй3

На цырымоніі ўручэння прэмій Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але быў поўны казённага аптымізму25

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»4

Вучоныя знайшлі «магістраль дыназаўраў» узростам 166 мільёнаў гадоў

Трымаеце ноўтбук увесь час падключаным? Гэта кепска для яго7

Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?30

За час паміж двума Калядамі 52 чалавекі загінулі падчас пажараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?7

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →