Пра магчымыя праблемы з доступам да інтэрнэту папярэджвае «Белтэлекам».
У Беларусі 9 і 10 кастрычніка могуць назірацца збоі з доступам у інтэрнэт. «Белтэлекам» папярэджвае, што будзе праводзіць работы на сетцы перадачы даных. Таму ў аператараў інтэрнэт можа збоіць.
«З 09:00 9 кастрычніка 2024 года да 06:00 11 кастрычніка 2024 года ў сувязі з правядзеннем работ на сетцы перадачы даных РУП «Белтэлекам» магчымы перапынак доступу ў сетку інтэрнэт для аператараў Беларусі, а таксама доступу да рэсурсаў сеткі РУП «Белтэлекам» праз падключэнне з РУП «НЦАТ» (Нацыянальны цэнтр абмену трафікам)», — гаворыцца ў паведамленні.
Наколькі маштабнымі будуць збоі, «Белтэлекам» не паведамляе.
Каментары