І пасля гэтага будуць яшчэ бажыцца, што ўказ № 60 прадыктаваны выключна жаданнем змагацца з выявамі голых цётак у Сеціве? Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.
Пад выбары высокае начальства стала падварушваць ідэолагаў. Наталля Пяткевіч на чарговым семінары папракае: бракуе крэатыву! Інструктуе: не варта замоўчваць праблемы. «Няхай лепш першакрыніцай будуць ідэалагічныя службы, чым пра іх паведамяць апазіцыйныя сайты».
Во даліся ў знакі тыя сайты! І пасля гэтага будуць яшчэ клясціся, што ўказ № 60 прадыктаваны выключна жаданнем змагацца з выявамі голых цётак у Сеціве?
Калі ўжо на тое, дык Лукашэнка мусіць быць удзячны зубастым сайтам, што хоць падхлістваюць ягоных ідэалагічных «охранителей»!
У пасажы высокай начальніцы звяртае на сябе увагу канструкцыя «няхай лепш… чым». Падтэкст міжволі такі: калі справы дрэнь, лепей ўжо хай колюцца самі чыноўнікі, бо ўсё адно «нячэсныя» пісакі пранюхаюць ды раззвоняць. Пра тое, што ўлада апрыёры мусіць быць празрыстай, падкантрольнай і падсправаздачнай грамадству, і гаворкі няма.
Зрэшты, і гэтыя змушаныя ўстаноўкі — як мерцвяку прыпарка.
Да крэатыўнасці ідэолагаў заклікаюць банальнымі, зашмальцаванымі тэзамі кшталту «ісці ад жыцця».
Праблема ж у тым, што жыццё — вельмі шматстайнае. Праз танаваную шыбу службовага мерседэса яно бачыцца зусім іначай, чым з акна хрушчоўкі ці, напрыклад,
Калі разабрацца, ідэя адна — абараняць кармушку. Увесь «крэатыў» вертыкалі скіраваны адно на гэта.
Ідэалогія — адзін з самых затратных і пустых праектаў Лукашэнкі. Бальшавікі былі фанатыкамі ідэі, хай сабе і фальшывай, за імі сапраўды ішлі на барыкады. Нават Хрушчоў яшчэ мог звысоку паплёўваць на імперыялістаў: мы першыя запусцілі чалавека ў космас і ўсё такое!
Цяперашні рэжым пасля бяздарных спробаў ідэалагічнага рымейку саўка ненадоўга, падчас сытага застою сярэдзіны
Зараз жа
самы красамоўны казённы ідэолаг не ўлезе з колам у горла электарату, абуранаму грабежніцкім мытам на заходнія легкавікі. Хоць са скуры вылузніся, не давядзеш, што пятля мытнага звязу, энергазалежнасці ад Расіі — гэта крута і класна. Палітыка жыцця на дурніцу пацярпела фіяска.
Армада ж ідэолагаў за 15 гадоў не згенеравала нічога ўцямнага. Нуль па фазе. Голы васэр.
Сваёй няўклюднасцю, бездапаможнасцю цяперашняя ідэалагічная абслуга нагадвае апаратчыкаў эпохі перабудовы. Яны
Іншая рэч, што зараз
у народу няма таго рамантычнага драйву, веры ў прыгожыя лозунгі дэмакратаў, як тады. Эпоха Лукашэнкі спарадзіла масавую апатыю, татальнае бязвер’е.
І цяжка сказаць, хто возьме стырно на тле апатычнага грамадства, калі гнілая сістэма з нулявой ідэалогіяй папаўзе па швах.
Каментары