Візітная картка хрушчовак — нізкія столі і маленькія кухні памерам ад 5,5 да 7 квадратаў, якія ўласнікі імкнуцца аб'яднаць з гасцёўнямі. Паглядзелі, як беларусы робяць сучаснымі старыя савецкія кватэры.
Хрушчоўка ў скандынаўскім стылі
Адзін з прыкладаў пераробленай хрушчоўкі — трохпакаёвая кватэра на Кедышкі, 3, у доме 1961 года пабудовы.
У кватэры аб'ядналі кухню з гасцёўняй, крыху перарабілі калідор і ванны пакой.
У зоне кухні ўздоўж адной сцяны размясцілі варачную панэль, выцяжку, мікрахвалёўку, духавую шафу. Пад акном на ўсю даўжыню ідзе стальніца з працоўнай зонай.
Злева ад акна мыйка і шафа для посуду. Лядоўня стаіць там, дзе раней знаходзіўся праход з калідора ў кухню.
Іншую частку калідора ахвяравалі для павелічэння ваннага пакою. Так з'явілася ніша пад пральную машыну. На месцы маленькай ванны — прасторная душавая кабіна.
За пераробленую 3-пакаёвую хрушчоўку з рамонтам у скандынаўскім стылі просяць 130 тысяч даляраў. Агульная плошча — 59 м².
Тры памяшканні ў адным
Некаторыя пры перапланіроўцы аб'ядноўваць у адно памяшканне не толькі кухню і гасцёўню, але і калідор, пасля чаго ў кватэры з'яўляецца адно вялікае памяшканне, як гэта часта робяць у так званых «еўракватэрах».
Так зрабілі ў трохпакаёвай кватэры па адрасе Козыраўская, 35/1. Агульная плошча кватэры 53 м². Знаходзіцца яна на пятым паверсе пяціпавярховага дома 1967 года пабудовы.
Просяць за яе 78 800 даляраў.
Кардынальнае перапланаванне
Прыклад кардынальнай перапланіроўкі жытла — кватэра на Шаўчэнка, 26, што побач з кінатэатрам «Кіеў». Гэта дом 1963 года пабудовы.
Там не толькі аб'ядналі гасцёўню з кухняй і калідорам, а яшчэ і перабудавалі сцены ў спальным пакоі, знайшлі месца для гардэробнай і замянілі аконны праём.
Праўда, праз такую перабудову спальні засталася плошча ўсяго 9,2 м² і няправільная геаметрычная форма ў дадатак.
Са спальні дзверы вядуць у гардэробную, уваход у якую стылізаваны пад шафу.
Агульная плошча кватэры — 41,5 м². Прадавец ацэньвае яе ў 115 тысяч даляраў.
Еўратрохпакаёўка з асобным ванным пакоем
Яшчэ адзін прыклад пераробкі хрушчоўкі ў больш сучаснае жытло — трохпакаёўка па адрасе Надзеждзінская, 3.
У кватэры пазбавіліся калідора, які вёў з прыхожай у кухню. На яго месцы з'явілася прыбіральня, за кошт чаго ванны пакой стаў асобным.
Частку калідора пакінулі пад нішу для лядоўні. Трапіць у кухонны пакой можна праз гасцёўню.
У кухні зрабілі падваконнік, якія адначасова служыць барнай стойкай і стальніцай.
Сцяну паміж памяшканнямі разбурылі, але пакінулі магчымасць аддзяліць кухню ад гасцёўні дзякуючы рассоўным дзвярам.
За пераробленую трохпакаёўку з максімальна прахадной гасцёўняй просяць 90 тысяч даляраў. Агульная плошча памяшкання — амаль 50 «квадратаў».
Каментары