Былому гендырэктару Нацыянальнага аэрапорта было 60 гадоў.
Памёр былы генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Вячаслаў Харанека.
«Нацыянальны аэрапорт Мінск з глыбокім жалем паведамляе пра смерць былога кіраўніка аэрапорта Вячаслава Харанекі. Яго не стала 18 кастрычніка 2024 года пасля працяглай цяжкай хваробы», — сказалі ў прэс-службе аэрапорта.
Вячаслаў Харанека нарадзіўся ў Мінску 1 ліпеня 1964 года. Выпускнік Самаркандскага вышэйшага вайсковага аўтамабільнага каманднага вучылішча. З 1982 па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных cілах СССР.
У авіяцыі адпрацаваў больш за 30 гадоў. Прайшоў свой прафесійны шлях ад шараговага работніка да кіраўніка. Да 22 жніўня 2024 года займаў пасаду генеральнага дырэктара РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», завяршыў сваю працоўную дзейнасць па стане здароўя, піша БелТА.
Каментары