3500 еўра на дапамогу спеваку Аляксандру Памідораву, які перажывае цяпер не найлепшыя часы ў эміграцыі і зарабіў сабе хваробы на будоўлях, удалося сабраць усяго за 3 гадзіны, паведаміў кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак.
«Моц нашай салідарнасці ў чарговы раз зачароўвае мяне», — адзначыў Андрэй Стрыжак.
Аляксандр Памідораў з'ехаў з Беларусі ў снежні 2021 года, а цяпер сур'ёзна захварэў — двухбаковы сярэдні атыт, праз што ён не чуе нармальна.
Каментары