Пуцін: Ваеннага сэнсу для УСУ заходзіць у Курскую вобласць і трымацца там няма ніякага
Жыхарка Курскай вобласці на прамой лініі 19 снежня спытала прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, калі будзе вызвалены іх рэгіён. Пуцін адказаў, што канкрэтную дату не назаве.
«Не магу назваць канкрэтную дату, калі выб'юць. Хлопцы ваююць, прама цяпер ідзе бой. Баі ідуць сур'ёзныя. Ваеннага сэнсу для УСУ не было ніякага заходзіць у Курскую вобласць, кідаць туды на забой свае найлепшыя падраздзяленні. Але тым не менш гэта адбываецца. Мы дакладна іх выб'ем. Але пытанне аб канкрэтнай даце я цяпер [даць не магу]. Хлопцы ж мяне чуюць. Я скажу: дзень-два. І хлопцы мяне пачуюць і пойдуць ува што б там ні было туды, не будуць са стратамі лічыцца. Дзень ці два — ужо не мае вялікага значэння. Але самае галоўнае — усё будзе адноўлена», — сказаў Пуцін.
Каментары
Яны там, калі й пачуюць Пуціна, дык усё роўна не зразумеюць, таму няхай сьмела агучвае дату вызваленьня. ;)