Экс-гульца чэмпіянату Беларусі могуць прадаць у англійскую прэм'ер-лігу за 30 мільёнаў еўра
Названы яшчэ адзін англійскі клуб, у сферу інтарэсаў якога ўваходзіць былы абаронца «Энергетыка-БДУ», узбек Абдукадзір Хусанаў.
Да футбаліста «Ланса» і зборнай Узбекістана праяўляе цікавасць «Ньюкасл», піша football.by.
Але, як паведамляе крыніца, цяперашні клуб 20-гадовага футбаліста разлічвае прыстойна зарабіць на яго продажы, і стартавы кошт можа дасягнуць 30 мільёнаў еўра.
Абдукадзір Хусанаў гуляў за мінскі «Энергетык-БДУ» ў чэмпіянаце Беларусі ў 2022-2023 гадах, улетку 2023 года перайшоў у французскі «Ланс». З таго часу згуляў за клуб 30 матчаў, у тым ліку і ў Лізе чэмпіёнаў.
Раней паведамлялася пра цікавасць да Хусанава «Тотэнхэма» і «Пары Сен-Жэрмена».
Каментары