Беларуская чыгунка 26 снежня аб'явіла навагоднія зніжкі да 40% на квіткі на цягнікі ў Расію і назад. Праўда, ёсць важныя агаворкі.
Усяго зніжкай ахопленыя 57 цягнікоў, якія будуць адпраўляцца з 27 снежня па 9 студзеня. Аднак жа квіткі ў спальныя і купэйныя вагоны на гэтых умовах можна будзе купіць толькі тады, калі да адпраўлення састава застанецца менш за тры гадзіны.
Галоўнае ж — зніжак не будзе, калі вагон у тым ці іншым цягніку загружаны на 45% і больш.
Каментары