На поўначы Нарвегіі аўтобус, які перавозіў 58 чалавек, з'ехаў з дарогі на беразе возера і апынуўся ў вадзе. Пра гэта паведамляе выданне NRK.
Аварыя адбылася ў паўночным муніцыпалітэце Гадсель на беразе возера Асватнет. Аўтобус, з'ехаўшы з дарогі, апынуўся ў вадзе.
Паліцыя атрымала паведамленне ў 13:30. На месца прыбылі выратавальныя верталёты з найбліжэйшых буйных гарадоў Трамсё і Будзё, а таксама іншыя службы.
У выніку загінулі трое з 58 пасажыраў, яшчэ некалькі атрымалі траўмы. Тры чалавекі даставілі верталётам у бальніцу, астатнія эвакуяваныя ў найбліжэйшую школу.
Аўтобус быў рэйсавы, ён ехаў па маршруце з Нарвіка ў Лафатэн, прычынай аварыі магла стаць намець па дарозе.
У Гомелі 20-гадовая дзяўчына на «ягуары» цудам выжыла ў аварыі
У Мінску Rolls-Royce за 500 тысяч даляраў сутыкнуўся з аўтобусам
У Варонежскай вобласці аўтобус з параненымі на вайне ўрэзаўся ва «Урал» з іншымі расійскімі вайскоўцамі
Кіроўца мікрааўтобуса, які ўрэзаўся ў цягнік пад Рэчыцай, быў п'яны і без правоў
Каментары