Кадыраў узнагародзіў свайго пляменніка, адказнага за збіццё дронаў над Грозным
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў на нарадзе па выніках адыходзячага 2024 года сярод іншых узнагародзіў свайго пляменніка Хамзата Кадырава медалём «За заслугі перад Чачэнскай Рэспублікай». Хамзат Кадыраў — сакратар Рады бяспекі Чачні, і менавіта ён напярэдадні дакладваў пра збіццё ўсіх БПЛА над рэгіёнам, піша Astra. Верагодна, што за кампанію збілі і азербайджанскі пасажырскі самалёт.
«Інфармацыя, што беспілотнікі трапілі ў нейкі аб'ект — няпраўда, усё збіта!», — напісаў Хамзат Кадыраў у інстаграме 25 снежня.
Тым часам агенцтва Reuters пацвердзіла версію Euronews пра тое, што азербайджанскі самалёт Embraer 190 быў падбіты расійскімі сістэмамі СПА «Панцыр-C». Таксама паведамляецца, што сувязь самалёта была парушаная сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы пры заходзе на пасадку ў Грозным. Пра гэта агенцтва піша са спасылкай на чатыры крыніцы, знаёмыя з папярэднімі вынікамі расследавання катастрофы ў Азербайджане.
«Ніхто не сцвярджае, што гэта было зроблена наўмысна. Аднак, улічваючы ўстаноўленыя факты, Баку чакае, што расійскі бок прызнае факт збіцця азербайджанскага самалёта», — заявіла адна з крыніц Reuters.
«Няправільна будаваць гіпотэзы да завяршэння расследавання», — заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Пры гэтым улады Казахстана пакуль не могуць пацвердзіць або абвергнуць якую-небудзь з версій аб крушэнні самалёта Azerbaijan Airlines у Актау.
Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай
У Казахстане блогеру, які здымаў месца крушэння самалёта, далі 10 сутак
У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане
Сёння ў Азербайджане дзень жалобы
Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу
Прэзідэнт Азербайджана Аліеў вяртаецца ў Баку з Расіі з саміту СНД у сувязі з крушэннем самалёта пад Актау
Пасажырскі самалёт разбіўся ў Казахстане. На борце былі 67 чалавек, 25 выжылі
Каментары