У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў
У аднаго зламаныя вуха і нос, у другога — рэбры.
Пра бойку, якая адбылася ў навагоднюю ноч у рэстаране Paros у цэнтры Варшавы, расказала беларуска Паліна Ляшковіч. Яна сястра аднаго са збітых хлопцаў.
Па словах дзяўчыны, яна разам з кампаніяй адпачывала ў рэстаране. Яе хлопец і брат «захацелі пагаварыць па душах» і дзеля гэтага пайшлі ў прыбіральню — бо там цішэй.
Як раптам у туалет забеглі ахоўнікі рэстарана і пачалі збіваць хлопцаў. «Падумалі, напэўна, што яны геі», — выказала здагадку Паліна.
Вынік бойкі — зламаныя вуха і нос у брата дзяўчыны, а таксама зламаныя рэбры ў яе хлопца.
Калі прыехала паліцыя, «на месцы ў рэстаране ўжо нікога не было». Хлопцы паехалі здымаць пабоі.
Каментары