Па выніках 2024 года продажы аўтобусаў Мінскага аўтазавода (МАЗ) у Расіі скараціліся на 45,5%, нягледзячы на агульны рост рынку на 15%.
У лідарах продажу цяпер знаходзяцца расійскія прадпрыемствы, якія істотна павялічылі аб’ёмы вытворчасці. Пра гэта паведамілі ў кампаніі «АСМ-холдынг».
У 2024 годзе МАЗ прадаў у Расіі 504 аўтобусы, у той час як у 2023 годзе — 925.
У 2023 годзе беларускае прадпрыемства ўваходзіла ў топ-4 на расійскім рынку, але цяпер апусцілася на 9-е месца.
Агульны аб’ём рынку ў 2024 годзе склаў 19,7 тыс. новых аўтобусаў, што на 2,7 тыс. больш, чым у 2023 годзе.
У топ-5 продажу ўвайшлі: PAZ (Расія), LIAZ (Расія), YUTONG (Кітай), NEFAZ (Расія), Volzhanin (Расія).
Продажы некаторых расійскіх заводаў выраслі на 26—63%.
Продажы грузавых аўтамабіляў МАЗ у Расіі таксама знізіліся: у 2024 годзе было прададзена 5719 грузавікоў, што на 10,7% менш, чым у 2023 годзе.
Аднак гэта адпавядае агульнаму падзенню рынку: у Расіі ў 2024 годзе продажы новых грузавікоў скараціліся на 12%.
У 2023 годзе на МАЗе заяўлялі пра рэкордныя аб’ёмы вытворчасці аўтобусаў. У бліжэйшы час, верагодна, будзе запушчаны новы аўтобусны завод, які павінен быў пачаць працу ў канцы 2024 года.
Беларускія аўтобусы рэгулярна гараць у Расіі. Раней «Наша Ніва» пісала пра прычыны гэтага.
Каментары
Мабыць таму что німа сваіх??
ЗША супраць " цягачэй" у Пакістане санкцыі а гэтыя па завядзенцэ ..падпал