Усяго патроху33

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць

Бананы пачынаюць цямнець яшчэ да таго, як вы паспяваеце іх з’есці? Звярніце ўвагу на суседства з іншай садавіной.

Фота: GGGLS / Wikimedia Commons. 

Чаму бананы цямнеюць?

Як тлумачыць польскі партал Pysznosci.pl, бананы выдзяляюць этылен — газ, які паскарае працэс іх паспявання. Пад уздзеяннем этылену адбываецца распад хларафіла, што прыводзіць да змянення колеру скуркі з жоўтага на карычневы ці чорны. Гэта асабліва актуальна ў цёплых і вільготных умовах.

Калі бананы захоўваюцца побач з іншай садавінай, напрыклад, яблыкамі, якія таксама выдзяляюць этылен, працэс цямнення паскараецца. Дарэчы, калі захоўваць бананы ў халадзільніку, іх мякаць будзе даўжэй заставацца свежай, але скурка пацямнее хутчэй.

Захоўванне бананаў разам з яблыкамі — гэта даволі распаўсюджаная памылка. Фота: Hans Braxmeier / Wikimedia Commons

Дык як захоўваць бананы?

Вось некалькі простых правілаў, якія падоўжаць свежасць і прывабны выгляд вашых бананаў:

  • Адмяжуйце іх ад іншай садавіны. Пакідайце бананы ў асобным месцы, далей ад яблыкаў, груш ці іншых «этыленавых суседзяў».
  • Выбірайце сухое і прахалоднае месца, але не кладзіце ў халадзільнік, калі хочаце захаваць жоўты колер скуркі.
  • Абматайце харчовай плёнкай месца злучэння бананаў у гронцы — гэта паменшыць выдзяленне этылену і запаволіць паспяванне.
  • Падвесьце бананы. Калі ёсць магчымасць зачапіць іх за нешта, каб яны звісалі, гэта выдатна. Скурка бананаў не будзе дакранацца да паверхняў, і яны даўжэй захаваюць прывабны выгляд.

Напрыканцы варта нагадаць, што бананы — не толькі смачныя, але і вельмі карысныя. Яны багатыя на натуральныя цукры (глюкозу, фруктозу, сахарозу) і вугляводы, таму хутка насычаюць арганізм энергіяй, што робіць іх выдатным перакусам для актыўных людзей.

Венесуэльскі дашкольнік з апетытам есць банан. І правільна робіць: бананы сярод іншага спрыяюць выпрацоўцы «гармону шчасця». Фота: Bobjgalindo / Wikimedia Commons

Акрамя таго, бананы багатыя каліем, які падтрымлівае здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама ўтрымліваюць трыптафан — амінакіслату, якая спрыяе выпрацоўцы «гармону шчасця» — сератаніну.

Каментары3

  • Цишка Гартны
    12.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • аўсянка без аўсянкі, сэр
    12.01.2025
    у магазіне няма цыбулі і бульбы
  • Aresa
    12.01.2025
    У нас бананы чарнець не паспяваюць.

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM2

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

Паляшук спрабаваў завесці самаробны трактар з дапамогай іншага самаробнага трактара і перакуліў яго на сябе

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі13

У Мінску кватэра з такім высокім парадкавым нумарам усяго адна. І яна прадаецца6

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM2

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →