Новае шоу з Шрайбманам запусцілася на ютубе. У яго нечаканы партнёр
У мінулым годзе «Люстэрка» закрыла праект «Шрайбман адкажа». У гэтым годзе выйшаў новы праект — шоу «Як гэта разумець».
У новай праграме палітолаг Арцём Шрайбман і журналіст Глеб Сямёнаў абмяркоўваюць актуальныя падзеі, якія тычацца ўнутранай і міжнароднай палітыкі.
Тэмы першага выпуску — чаму ўлады вырашылі паказаць Віктара Бабарыку, ці пакажуць Сяргея Ціханоўскага, ці можа Лукашэнка іх адпусціць, навошта рэжыму патрэбная прарасейская актывістка Вольга Бондарава, чаму Аляксандр Лукашэнка хаміць Уладзіміру Зяленскаму і чаго чакаць ад Ілана Маска.
Каментары