Эстонца год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання»
Праваабаронцам стала вядома, што са студзеня 2024-га году ў зняволенні ў СІЗА знаходзіцца грамадзянін Эстоніі Алан Роя.
Год таму, 16 студзеня 2024-га году, КДБ прыняў рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» фонду «Fund of Belarus Friend LTD».
У рашэнні ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: беларусы Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама эстонец Алан Роя.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Алану інкрымінавана ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
Каментары