Двое дарадцаў абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў гутарцы з агенцтвам Reuters прызналі, што на дасягненне мірнага пагаднення пойдуць месяцы. Паводле іх слоў, абяцанне Трампа ў першы ж дзень памірыць Украіну і Расію было спалучэннем перадвыбарчай рыторыкі і адсутнасці разумення складанасці канфлікту.
Таксама Трамп, паводле слоў ягоных дарадцаў, не прыняў пад увагу час, які патрэбны для фармавання новай адміністрацыі.
Гэтыя ацэнкі супадаюць з заўвагамі новага спецпасланніка Трампа па пытаннях Расіі і Украіны, адстаўнога генерала Кіта Келага, які заявіў, што будучы прэзідэнт зможа прапанаваць «прымальную пастанову» для заканчэння вайны «найбліжэйшым часам», называючы тэрмін 100 дзён.
Зрэшты, нават ацэнка Келага «занадта, занадта аптымістычная», цытуе Reuters Джона Хербста, экс-амбасадара ЗША ва Украіне, які цяпер працуе ў аналітычным цэнтры Atlantic Council.
Дарадцы Трампа падтрымліваюць ідэю выключыць магчымасць сяброўства Украіны ў НАТА з парадку дня, прынамсі ў агляднай будучыні, і замарозіць цяперашнія лініі фронту.
У матэрыяле гаворыцца, што Расія дэманструе «неадназначныя» сігналы пра гатоўнасць да перамоваў, а ў Пуціна ёсць стымул адкладаць заключэнне ўгоды, бо ён імкнуцца заняць як мага больш украінскіх тэрыторый.
Патрушаў заявіў, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС
Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана
Швейцарыя заявіла пра гатоўнасць прыняць сустрэчу Пуціна і Трампа па расійска-ўкраінскай вайне
Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO
Каментары