Беспаспяховай аказалася другая спроба продажу з аўкцыёну арыштаванага дома экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы. Гэта вынікае з паведамлення на пляцоўцы e-auction.by, заўважыў «Позірк».
Пачатак таргоў быў прызначаны на 9.00 15 студзеня. Але пасля таго, як прамінуў гэты час, на партале «БелЮрЗабеспячэння» з'явілася паведамленне, што «аўкцыён не адбыўся» праз «адсутнасць удзельнікаў».
На другіх таргах стартавая цана была вызначаная на ўзроўні 1 млн 683,2 руб., задатак — 168 320 рублёў.
Першы аўкцыён не адбыўся таксама праз адсутнасць ахвотных у канцы лістапада 2024 года, тады стартавы кошт дома складаў 2 млн 104 тыс. рублёў.
Двухпавярховы катэдж плошчай 418,3 м2, размешчаны на вуліцы Цяплічнай у Мінску, быў выстаўлены на аўкцыён у сярэдзіне кастрычніка. З ім прадаецца ўсё дамавое абсталяванне, прадметы інтэр’еру і зямельны ўчастак плошчай 0,1411 га.
9 красавіка 2024 года з другой спробы на аўкцыёне была прададзеная трохпакаёвая кватэра Цапкалы ў Мінску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 5 агульнай плошчай 103,7 кв.м.
Валерый Цапкала 7 красавіка 2023 года быў завочна прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля
«Калі з’явіцца які-небудзь бомж» — Цапкала расказаў сваю стратэгію на выбары 2025 года
«Гэта Валер Цапкала». Стрыжак назваў сваіх асноўных хэйтараў
Вераніка Цапкала пра ад'езд у Маскву за дзень да выбараў: «Я хацела правесці гэты гістарычны дзень з дзецьмі»
Каментары