Фіца прапанаваў Зяленскаму сустрэцца і абмеркаваць транзіт газу. Той адказаў лаканічна
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца апублікаваў на фэйсбуку зварот да Уладзіміра Зяленскага, у якім заклікаў яго правесці перамовы па пытанні транзіту расійскага газу. Фіца прапанаваў правесці сустрэчу на тэрыторыі Славакіі, паблізу мяжы з Украінай. Адказ Зяленскага не затрымаўся.
«Ваша рашэнне спыніць транзіт газу праз Украіну ў бок Славакіі і іншых спажыўцоў наносіць велізарную шкоду самой Украіне, Славакіі і Еўрасаюзу», — заявіў у сваім звароце Роберт Фіца.
Зяленскі ў адказ на шматслоўны зварот адказаў лаканічна:
«Акей. Прыязджай у пятніцу ў Кіеў», — напісаў ён у сацсетцы Х.
Раней прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні заявіў, што адмаўляецца ехаць з афіцыйным візітам у Кіеў праз тое, што Украіна спыніла транзіт расійскага газу. Акрамя таго, у сувязі з прыпыненнем транзіту газу Фіца агучыў спіс пагроз на адрас Кіева, сярод якіх — прымяненне вета на рашэнні ЕС па Украіне.
Сам жа Роберт Фіца падчас выступлення на пасяджэнні парламенцкага камітэта 10 студзеня заявіў, што Уладзімір Зяленскі нібыта ездзіць па Еўропе, каб «жабраваць» і «шантажаваць іншых», а Расія славакаў «ніколі не падманвала, у адрозненне ад Украіны».
Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход
«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны». Славацкі прэм'ер пагардліва выказаўся пра Зяленскага і ўкраінцаў
Прэм'ер Славакіі пасля паездкі да Пуціна паехаў адпачываць у шыкоўны в'етнамскі гатэль
Прэм’ер Славакіі прыгразіў скараціць дапамогу ўкраінскім уцекачам у адказ на спыненне паставак расійскага газу
Каментары