Навука і тэхналогіі33

Канцэпцыя сферычнага дрона стала сенсацыяй

Дрон японскай вытворчасці быў адзначаны на міжнароднай тэхналагічнай выстаўцы CES-2025 у Лас-Вегасе як найлепшая інавацыя ў галіне міні-беспілотнікаў, і на тое ёсць некалькі прычын.

Новы японскі сферычны дрон HagamoSphere. Фота: CES 2025

Новы японскі сферычны дрон HagamoSphere стаў зоркай на штогадовай міжнароднай тэхналагічнай выстаўцы CES у Лас-Вегасе, атрымаўшы вышэйшую ўзнагароду CES Innovation Award 2025, як самая лепшая інавацыя ў галіне распрацоўкі невялікіх беспілотнікаў, перадае навуковы партал Interesting Engineering.

Сакрэт HagamoSphere хаваецца ўнутры канструкцыі. На кубічнай раме размешчаны восем прапелераў, кіраваннем якіх займаецца спецыяльны алгарытм. Ён пастаянна адсочвае становішча дрона і рэгулюе працу прапелераў такім чынам, каб дрон рухаўся без усялякага нахілення. Гэта дазваляе яму лёгка перамяшчацца наперад, назад, налева і направа, застаючыся ў роўным становішчы.

Але на гэтым распрацоўшчыкі не спыніліся. Яны стварылі сферычную ахоўную абалонку асаблівай геаметрычнай формы, якая дае магчымасць дрону таксама хутка і бясшумна рухацца па зямлі. Такім чынам, HagamoSphere можа выкарыстоўвацца як у паветры, так і на зямлі, што значна пашырае яго прымяненне.

Здаецца, што HagamoSphere — гэта вынік працы нейкага вядомага і вялікага вытворцы дронаў, але гэта не так. За праектам стаіць японская кампанія DIC Group, якая звычайна займаецца распрацоўкай тонкіх хімічных матэрыялаў, і фірма Hishida R&D Co, якая адказвае за выраб звычайных карыстальніцкіх коптараў.

Ідэя стварэння дрона нарадзілася ў рамках праграмы DIC «Direct to Society», накіраванай на пошук новых магчымасцяў для бізнэсу і грамадства. Але пры гэтым распрацоўшчыкі не выключылі патэнцыйнага прымянення новага дрона ў войску з-за яго высокай мабільнасці і здольнасці працаваць у складаных умовах.

Каментары3

  • Не панятна
    12.01.2025
    Дык у чым фішка? Ну, шарык - і шарык. Што тут інавацыйнага?
  • Вольга
    12.01.2025
    Вентыляцыі палацу залежнасці тэрмінова патрабуецца прачыстка.
  • Альфрэд
    12.01.2025
    Падобна на дронаў-пашуковікоў з зорных войнаў

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM4

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

Паляшук спрабаваў завесці самаробны трактар з дапамогай іншага самаробнага трактара і перакуліў яго на сябе

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі13

У Мінску кватэра з такім высокім парадкавым нумарам усяго адна. І яна прадаецца6

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM4

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →