Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2121

Лукашэнка паабяцаў, што расійцы выпадуць у асадак

«…Цэнтры гэтых апазіцыйных кланаў знаходзяцца ў Расіі», — заявіў ён на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам РФ Шувалавым. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Шматвектарнасць афіцыйнага Мінска — гэта набор заезджаных кружэлак, прычым процілеглага зместу. Што лішні раз засведчыла сённяшняя сустрэча Лукашэнкі з першым віцэ-прэм’ерам РФ Шувалавым.

Нядаўна беларускі правадыр закопваў капіталізм з антыамерыканістам Чавесам — а праз тыдзень рабіў рэверансы перад капіталістамі са Штатаў.

Так і з Масквой. На нарадзе 30 сакавіка Лукашэнка вінаваціў Расію за комплекс старэйшага брата — прасцей кажучы, няспынныя наезды. А вось сёння, 2 красавіка, заявіў саноўнаму госцю з белакаменнай, што «ў нас няма ніякай канфрантацыі». Бо — а як жа, каронны аргумент! — «мы адзін народ, а ў аднаго народа не можа быць непераадольных рознагалоссяў».

Жаданне ўлагодзіць расійскага ўрадоўца зразумелае. Масква ўжо выразна намякнула, што апошнія манеўры ў нафтавым пытанні (танкеры з Венесуэлы, варыянт паставак праз трубу Адэса — Броды) могуць вылезці бокам. Маўляў, калі вы такія прадпрымальныя — абрэжам і тую квоту бязмытнай нафты, што адшкадавалі зараз.

У тым жа, што Мінск з Масквой цяпер як кот з сабакам, гаспадар сустрэчы звінаваціў падступных ворагаў інтэграцыі, заявіўшы, што ўсё болей пачынае верыць у існаванне нейкай пятай калоны.
У такога канспіралагічнага падыходу — шырокі творчы абсяг. Яшчэ не задзейнічаны масоны і зялёныя чалавечкі.

Зрэшты, каго-кольвек абмалявалі даволі выразна.

«Нядаўна ўзняўся гвалт вакол сайтаў некаторых апазіцыйных газет, журналістаў. У найбліжэйшы час пасля экспертызы мы вас з імі азнаёмім, таму што цэнтры гэтых апазіцыйных кланаў знаходзяцца ў Расіі. І ад таго, што мы пакажам вам і Захаду, абавязкова, вы можаце наогул выпасці ў асадак, наколькі шкурную пазіцыю могуць займаць асобныя дзеячы», — заінтрыгаваў гаспадар госця ды і шырокую публіку таксама.

Ці будуць чамаданы кампрамату, бабуля надвое варажыла. Але

тое, што незалежную прэсу, і асабліва інтэрнэт, пачынаюць душыць перад выбарамі па поўнай — відавочна.

Вялікае пытанне, наколькі паверыць Масква версіі пра пятую калону, што тарпедуе двухбаковыя стасункі.

Найхутчэй што Шувалаў зробіць засечку, што ў той самы дзень ягоны беларускі калега Уладзімір Сямашка заклікаў да ўдзелу ў пабудове беларускай АЭС французскую фірму «Арэва»: «Дзверы адчынены».

Днямі Лукашэнка зрабіў аналагічную прапанову амерыканцам. Ангажаваныя ў праект і кітайцы, што ўжо выклікала жорсткую рэакцыю з вуснаў амбасадара Сурыкава: маўляў, у такія гульні Расія гуляць не будзе.

Вось ён, сапраўдны стан саюзных дачыненняў: Масква прыціснула так, што дыверсіфікацыя — слоўца, якое нядаўна не кожны тутэйшы чыноўнік і ведаў — стала лозунгам выжывання.

На працверажэнне ад «братняй інтэграцыі» спатрэбілася аж 15 гадоў. І зараз тутэйшыя стратэгі мусяць дзейнічаць імпульсіўна, сутаргава, у рэжыме абваранай кошкі.

Часам гэта выглядае зусім танным кіном — сапраўды «Санта-Барбара», як гучыць марка жаданай нафты ад Чавеса.

Але ж расійцы за «адзін народ» болей бязмытнай нафты ўжо не нальюць.

Дый ўвогуле,

Барадзін гістарычнай фразай пра Даўгалёва, магчыма, усяго толькі па сваёй прастаце агучыў тое, што раз-пораз круціцца на языку ў партнёраў па здохлым праекце.

Каментары21

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →