Хасэ Мухіка жыве на старэнькай ферме і мае заробак сярэдні па краіне.
Практычна ў любой краіне свету людзі часта скардзяцца на тое, што палітыкі не ведаюць і не разумеюць, як жыве просты народ. Але не ва Уругваі. Знаёмцеся: прэзідэнт Хасэ Мухіка, аскет і вегетарыянец. Ён жыве на старэнькай ферме і аддае амаль увесь заробак на дабрачыннасць.
Перад яго домам на вяроўках сушыцца бялізна. Па ваду трэба хадзіць да калодзежа пасярод зарослага травой двара. Дом ахоўваюць усяго двое паліцыянтаў і трохногі сабака па мянушцы Мануэла.
Менавіта так жыве Хасэ Мухіка — прэзідэнт Уругвая, чый стыль жыцця мала падобны на той, якім звычайна жывуць моцныя гэтага свету.
Прэзідэнт Мухіка адмаўляецца жыць у афіцыйнай рэзідэнцыіі аддае перавагу сваёй ферме непадалёк ад Мантэвідэа. Да дома вядзе толькі адна вузкая грунтавая дарога.
Прэзідэнт і яго жонка вырошчваюць кветкі на продаж. Наёмных работнікаў у іх няма.
«Я вельмі добра жыву»
За такі аскетычны стыль жыцця, а таксама за тое, што прэзідэнт Мухіка аддае на дабрачыннасць каля 90% свайго заробку (а ён атрымлівае 12 тыс. даляраў у месяц), яго называюць самым бедным прэзідэнтам у свеце.
«Я так жыву ўсё жыццё, — кажа Мухіка, седзячы ў сваім садзе на старэнькім крэсле. На крэсле падушка, якую ўпадабаў сабака Мануэла. — Я вельмі добра жыву маючы тое, што ў мяне ёсць».
Прэзідэнт аддае свае грошы дабрачынным арганізацыям, якія дапамагаюць бедным і дробнаму бізнэсу.
У выніку яго заробак прыкладна роўны сярэдняму па Уругваю — 775 даляраў у месяц.
Усе дзяржаўныя служачыя ва Уругваі абавязаны дэклараваць свае даходы і асабістую маёмасць. У 2010 годзе маёмасць прэзідэнта складалася з машыны
У гэтым годзе Мухіка таксама ўнёс у дэкларацыю палову маёмасці жонкі — гэта зямля, некалькі трактароў і дом. У выніку яго капітал вырас да 215 тыс. даляраў.
Хасэ Мухіка быў абраны прэзідэнтам Уругвая ў 2009 годзе. У
Шэсць раз ён быў паранены, і 14 гадоў правёў у турме. Большую частку тэрміну Мухіку трымалі ўНа волю ён выйшаў у 1985 г., калі ва Уругваі зноў запанавала дэмакратыя.камеры-адзіночцы .
Па словах прэзідэнта, гады, праведзеныя ў зняволенні, сфармавалі яго погляды на жыццё.
«Мяне называюць самым бедным прэзідэнтам, але я бедным не пачуваюся.Бедныя — гэта тыя, хто працуюць толькі для таго, каб жыць у раскошы. Ім увесь час хочацца ўсё больш і больш».
«Калі ў вас мала рэчаў, то няма сэнсу ўсё жыццё працаваць як раб, для таго каб набываць гэтыя рэчы. У выніку будзе больш часу для самога сябе».
«Можа, я і падобны на старога дзівака… Але гэта мой выбар».
Легалізацыя марыхуаны
Прэзідэнт Уругвая паўтарыў гэтую ж думку на чэрвеньскім саміце «вялікай дваццаткі» у
«Увесь дзень мы казалі аб устойлівым развіцці. Пра тое як змагацца з беднасцю. Але пра што мы думаем? Няўжо мы хочам дасягнуць узроўню развіцця і спажывання багатых краін? Я вас пытаюся: што стане з нашай планетай, калі ў індыйцаў на кожную сям’ю будзе столькі ж машын, як і ў Нямеччыне? Колькі кіслароду застанецца тады на планеце?»
«Ці ёсць на нашай планеце дастаткова рэсурсаў для таго, каб сем ці восем мільярдаў чалавек дасягнулі таго ж узроўню марнатраўства, як у багатых краінах? Бо менавіта такое гіперспажыванне і наносіць шкоду нашай планеце», — заявіў ўругвайскі лідар на саміце.
Хасэ Мухіка абвінавачвае большасць сучасных палітычных лідараў у тым, што яны «апантаныя ідэяй росту эканомікі за кошт спажывання, як быццам без гэтага наступіць канец свету».
Але як бы ні адрозніваўсяпрэзідэнт-вегетарыянец Уругвая ад іншых лідараў, ён застаецца палітыкам.
«Мухіка падабаецца многім
Уругвайская апазіцыя заяўляе, што рост эканомікі краіны не прывёў да паляпшэння ў адукацыі і сістэме аховы здароўя. Рэйтынг прэзідэнта ўпершыню ўпаў ніжэй за 50%.
Прэзідэнт падвяргаецца крытыцы і за шэраг сваіх рашэнняў.Кангрэс Уругвая прыняў закон, што легалізуе аборты тэрмінам да 12 тыдняў цяжарнасці. У адрозненне ад свайго папярэдніка прэзідэнт Мухіка не наклаў вета.
Ён таксама падтрымлівае ідэю легалізацыі ўжывання марыхуаны і хоча ўвесці дзяржаўную манаполію на гандаль «траўкай».
«Ужыванне марыхуаны — не самая страшная рэч, — лічыць ўругвайскі прэзідэнт. — Сапраўдная праблема — гэта наркагандаль».
Аднак хвалявацца з нагоды падзення папулярнасці сярод выбаршчыкаў Мухіку не варта. Законы Уругвая не прадугледжваюць магчымасці перавыбрання прэзідэнта на другі тэрмін. Акрамя таго, яму ўжо 77 гадоў, і хутчэй за ўсё, у 2014 годзе ён проста сыдзе.
Калі гэта адбудзецца, ён пачне атрымліваць пенсію. І ў адрозненне ад некаторых іншых былых прэзідэнтаў, яму наўрад ці прыйдзецца прывыкаць да рэзкага зніжэння даходу.
Каментары