Меркаванні55

Пятро Краўчанка: Улёткі Бразаўскаса друкавалі ў Мінску

Сёння ў Вільні пахаваюць былога прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса.

Сёння ў Вільні пахаваюць былога прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса.

З Бразаўскасам быў добра знаёмы былы міністр замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка.

«Я пазнаёміўся з Бразаўскасам 20 гадоў таму. Не магу сказаць, што мы цесна сябравалі, але заўсёды былі досыць блізкімі людзьмі. Сёння я смуткую з нагоды ягонай смерці», — кажа П.Краўчанка.

«У асобе Бразаўскаса Літва страціла сапраўднага патрыёта. Мне ўспамінаецца, як аднойчы ў Вільні я стаўся сведкам такой сцэны. У цесным двары хлопцы гулялі ў баскетбол. Адны гулялі за «жоўтых», іншыя — за «зялёных». І толькі адзін хлопчык гуляў «за Бразаўскаса». Калі я спытаўся, чаму, ён адказаў, што гэты чалавек — сапраўдны літовец.

Альгірдас быў вельмі сціплым чалавекам. У 1999 годзе я прыехаў на вакацыі з Японіі. Вырашыў адпачыць у Юрмале. Бразаўскас запрасіў мяне ў госці ў гарадок Ніда, што на Куршскай касе. Дык вось, Бразаўскас нават не меў там лецішча. Ён прымаў мяне ў звычайнай літоўскай кватэры, якая належала ягонай дачцэ. Я запытаўся, чаму ты (часам мы былі на ты) не забяспечыў сваіх тылоў? «А ты забяспечыў свае?» — адказаў ён. На гэта я развёў рукамі.

У нас былі складаныя моманты ў адносінах, калі мы многа спрачаліся.

За тэрыторыю паблізу станцыі Гудагай, якую мы ўсё ж згубілі. Бразаўскас не ішоў насустрач у прынцыповых пытаннях. Я прасіў вярнуць Беларусі «Тураўскае Евангелле», але марна.

Цяпер пра гэта ўжо можна казаць, але я адыграў пэўную ролю ў абранні Бразаўскаса першым прэзідэнтам Літвы. Ён тройчы наведваў Мінск інкогніта. Кебіч сустракацца з ім не хацеў, бо лічыў палітычным трупам. А ў нас з Бразаўскасам было шмат супольных сяброў як у Літве, так і ў ЗША.

Значкі з Амерыкі з выявай Бразаўскаса праходзілі праз мяне. Усе ўлёткі кандыдата друкаваліся ў Мінску. А літаральна за тыдзень да выбараў ён папрасіў у мяне дапамогі, як падняць рэйтынг. І я прапанаваў паставіць у Літву трактары «Беларус», якія карыстаюцца попытам у фермераў і сялян. Гэта паказала , што палітык мае добрыя адносіны не толькі з Захадам, але і з Усходам.

Бразаўскас згадзіўся, але Літва не мела грошай аплаціць. Мне ўдалося ўгаварыць Кебіча, і мы паставілі ў Літву 250 трактароў. Дырэктар МТЗ Іван Куляшоў быў супраць, але літоўскі бок разлічыўся з запазычанасцю.

Бразаўскас быў першым з кампартыі, хто пайшоў на мітынгі «Саюдзіса», дзе казаў праўду. Яго там прынялі. У Беларусі асобы ўзроўню Бразаўскаса не знайшлося, хоць ім мог стаць Генадзь Барташэвіч. Такі самы дужы, моцны, як Бразаўскас.

Апошняя наша сустрэча адбылася літаральна некалькі гадоў назад, калі я прывозіў да Альгірдаса свайго сябра, шахматыста Анатоля Карпава. Тады ж я падарыў яму тры ўласныя кнігі.

Бразаўскас нездарма быў ганаровым доктарам ЕГУ. Ён часта сустракаўся з беларусамі, быў у курсе нашых праблем. Хацеў быць пасярэднікам у дыялогу паміж Беларуссю і Літвой».

Каментары5

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →