Нерухомасць99

Расійскае пасольства знутры: «мядзведзеўскі пакой», більярдны, гараж, лазня і масажны кабінет. «Мы адчуваем сябе як дома»

«У раёне расійскага пасольства» — так часцяком мінчане абазначаюць квартал вуліц Нававіленская — Старавіленскі тракт — Арлоўская.

Будынак, узвядзенне якога скончылася ў 2009 годзе, прыкоўвае да сябе нямала позіркаў. TUT.BY напрасіўся на экскурсію па пасольстве, а заадно высветліў, як жывецца ў нас расійскім дыпламатам.

Дыпмісія РФ у Беларусі прадстаўленая даволі грунтоўна: тут працуе каля 30 дыпламатаў і столькі ж супрацоўнікаў з ліку адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу. Жыццё большасці з іх сканцэнтраванае вакол двух будынкаў: галоўнага адміністрацыйнага корпуса па адрасе Нававіленская, 1а і жылога дома па вуліцы Арлоўскай (каля моста праз Свіслач).

Стары будынак пасольства сёння выконвае функцыю рэзідэнцыі пасла. У сяброўскім візіце туды журналістам TUT.BY было адмоўлена. Затое дарадца пасольства Уладзімір Марчук з задавальненнем прадэманстраваў так званы дыпламатычны офіс.

Памятны камень у гонар узвядзення будынка расійскага пасольства.

Мой дом — мая крэпасць

Тэрыторыя пасольства надзейна ахоўваецца: на пункце пропуску дзяжурыць міліцыя, паўсюль усталяваныя камеры відэаназірання. За ўвесь час працы — ніводнай спробы пранікнення.

— Быў адзін непрыемны выпадак. Напэўна, шмат хто памятае, што некалькі гадоў таму адзін «таварыш» кінуў на тэрыторыю пасольства бутэльку з запальнай сумессю. Ніхто не пацярпеў, але загарэўся адзін аўтамабіль. Вінаватай была прызнаная група анархістаў.

Зала для ўрачыстых прыёмаў.

Шчасліва мінаем пост аховы і практычна з першых крокаў апынаемся ў зале для ўрачыстых прыёмаў. Па прызначэнні яна выкарыстоўваецца ўсяго некалькі разоў на год. Маюцца на ўвазе прыёмы з нагоды Дня Расіі, Дня дыпламата, Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Але рэкорд па ліку запрошаных гасцей, вядома ж, належыць Дню Расіі — у такія вечары ў зале збіраецца да 700 чалавек. Улетку свята працягваецца на свежым паветры: вялікая зала прыёмаў злучаная з прасторнай тэрасай.

Летняя тэраса.

Для падзей меншых маштабаў у пасольстве таксама прадугледжаныя асобныя памяшканні. У адной з такіх залаў, напрыклад, зусім хутка будуць адзначаць Дзень Канстытуцыі РФ. Ужо запрошаныя вядомыя беларускія правазнаўцы і парламентарыі.

Абед па раскладзе

Каб ніхто з гасцей не застаўся галодным, у пасольтве абсталяваны кухонны блок. Вялікую частку часу ён не працуе. Толькі напярэдадні ўрачыстых прыёмаў сюды прыязджаюць супрацоўнікі кейтэрынгавых кампаній і рыхтуюць разнастайныя закускі.

У будні работнікі пасольства вымушаныя самастойна вырашаць пытанне з харчаваннем.

Тут няма кавярні, рэстарана ці хаця б сталоўкі, якія б працавалі стала. Дарадца пасольства Уладзімір Марчукоў, да прыкладу, ходзіць абедаць дадому. «15 хвілін прагулкі па парку — адно задавальненне!» — кажа ён.

Рабочыя кабінеты абыходзім бокам. Допуск туды маюць толькі супрацоўнікі пасольства — гэта «службовая зона». Хоць, па словах Уладзіміра Марчукова, глядзець там няма чаго: «Кабінеты як кабінеты»…

Нягледзячы на адсутнасць мяжы паміж краінамі, працы ў пасольстве хапае кожнаму: у Беларусі пражывае каля 70 тысяч расійцаў. Сутыкаюцца тут і з візавымі пытаннямі. У краіне нямала замежных грамадзян, якім не так лёгка перасячы расійскую мяжу, як беларусам.

«Хадзем у «мядзведзеўскі»!

Падымаемся на другі паверх і трапляем у пакоі для перамоваў. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца, як тут кажуць, «мядзведзеўскі». Адсюль можна любавацца небам: дах выкананы ў выглядзе шклянога купала.

«Мядзведзеўскі» пакой.

— У сваю бытнасць прэзідэнтам Дзмітрый Анатольевіч прыязджаў сюды ў дні адкрыцця новага будынка пасольства. Сустрэча праходзіла тут, з тых часоў і павялося: «Куды пойдзем? У «мядзведзеўскі»!

— А «пуцінскія» пакоі ёсць у пасольстве?

— Пакуль не. Уладзімір Уладзіміравіч быў тут толькі на цырымоніі закладання першага каменя.

Па мерках расійскай замежнапалітычнай службы пасольства ў Беларусі адно з самых буйных. Дарадца параўноўвае яго з прадстаўніцтвамі ў Грузіі, Малдове, Малайзіі, Інданезіі (у гэтых краінах яму давялося пабываць).

Пра заробкі

Акрамя расійскіх грамадзян тут працуюць і беларусы. Некалькі кіроўцаў, садоўнікі, прыбіральшчыкі — пасольству патрэбныя не толькі дыпламаваныя спецыялісты. Палова супрацоўнікаў консульскага аддзела — таксама нашы суайчыннікі. У сярэднім яны зарабляюць каля 500 даляраў. Але дакладныя лічбы Уладзімір Марчукоў называць не бярэцца.

Што да даходаў дыпламатаў, то яны нават па маскоўскіх мерках немаленькія. Кожны работнік мае свой адсотак ад заробку пасла (паводле нашай інфармацыі, сумы вагаюцца ад 2 да 5 тысяч даляраў. — TUT.BY). Уладзімір Марчукоў кажа, што ў Маскве ў цэнтральным апараце ён зарабляў удвая менш.

«Я сам абраў Беларусь, а чаму б і не?»

Паводле словаў спецыяліста, сёння ў дыппрадстаўніцтве РФ не існуе паняцця «прэстыжу» краіны, у якой працуеш. Гэта раней усе імкнуліся прадстаўляць Расію ў «вялікай васьмёрцы». Сёння зарплаты ў розных пасольствах сталі прыкладна супастаўнымі.

Краіну знаходжання, дарэчы, можна выбіраць самому: два разы на год у Міністэрстве замежных справаў РФ вывешваюць спісы вакансій. Калі зоркі сыходзяцца, ты трапляеш туды, куды хочаш.

— Я сам абраў Беларусь. А чаму б і не? Улічваючы той факт, што да гэтага я шмат гадоў адпрацаваў у Паўднёва-ўсходняй Азіі. Тут я адчуваю сябе як дома. А ў чым розніца? Мова аднолькавая, пра Расію тут кажуць ледзь не больш, чым у самой Расіі. Я не шкадую, што сюды прыехаў на працу. Такая ж якасць жыцця ў той жа Швейцарыі, дапусцім, каштуе зусім іншых грошай.

Якасць жыцця

Прыйшоў час больш падрабязна пагаварыць пра тую самую «якасць жыцця». Звяртаем увагу на дзіцячую пляцоўку і тэнісны корт, якія размяшчаюцца проста на тэрыторыі пасольства. Аказваецца, частка супрацоўнікаў жыве тут жа — у адміністрацыйным будынку. Астатніх работнікаў ад дома аддзяляе невялікі пешы шпацыр. Ці 5-хвілінная паездка на асабістым аўтамабілі, бо, як мы пераканаліся, са службовым транспартам у пасольстве поўны парадак. Пад зямлёй размяшчаецца даволі ёмісты гараж, побач — уласная аўтамыйка.

На гэтым славутасці адміністрацыйнага будынка заканчваюцца, едзем у жыллёвы корпус. Напэўна, многія мінчане не раз звярталі ўвагу на прыгожы будынак, які размясціўся проста на беразе Свіслачы. У доме каля 50 кватэраў.

Машыну пакідаем ізноў жа ў падземным паркінгу, падымаемся наверх. Уладзімір Марчукоў ласкава запрашае нас да сябе ў госці. Яго невялікую двухпакаёвую кватэру наўрад ці можна назваць шыкоўнымі апартаментамі. Звычайнае, цалкам камфартабельнае жыллё.

Усё ўключана!

Работнікі пасольства не скардзяцца: тут ёсць усё для прыемнага баўлення вольнага часу. Глядзіце самі: тэнісны корт, спартыўная і трэнажорная залы, лазня, масажны кабінет, більярдны пакой, пральня, бар, камп'ютарны клас, бібліятэка і гульнявы пакой.

У двары — выдатная дзіцячая пляцоўка. Дарэчы, дзеці расійскіх дыпламатаў ходзяць у звычайныя беларускія садкі і школы. У параўнанні з іншамоўнымі краінамі тут ім вучыцца даволі зручна, бо выпускныя і ўступныя экзамены ўсё роўна даводзіцца здаваць у адпаведнасці з расійскай праграмай.

Дзеці Уладзіміра Марчукова ўжо выраслі і жывуць у Маскве. Жонка бывае ў Мінску «наездамі» — гэта таксама адна з пераваг працы ў Беларусі. Ноч у цягніку — і ты тут.

«У вас многія рэчы проста задарма»

Сам жа дарадца на радзіму выбіраецца не часцей за 2 разы на год: падчас адпачынку і на навагоднія святы. У Мінску яго ўсё задавальняе. Кажа, што магчымасцяў для культурнага вольнага часу ў нас значна больш, чым у Маскве.

— Па-першае, тут амаль не бывае затораў. У Маскве ж паездка ў тэатр ці на канцэрт — цэлае мерапрыемства. Па-другое, цэны. 80 тысяч беларускіх рублёў за спектакль — гэта, я лічу, проста задарма. І пастаноўкі добрыя: часта бываю ў Музычным тэатры, у Рускім, у філармоніі. Люблю гуляць па парку Перамогі, кожны выхадны ладжу сабе шпацыр на кіламетраў 5-6. Аб'ездзіў амаль усе беларускія славутасці: Нясвіж, Мір, Ліда, Ракаў, Браслаўскія азёры — усё паглядзеў. З абласных гарадоў пакуль не дабраўся толькі да Магілёва. Зноў жа, у вас усё блізка. Некалькі гадзін — і ты ў тым жа Брэсце.

Бяспечна, зручна і сытна — такімі словамі можна апісаць жыццё работнікаў расійскага пасольства ў Мінску. Тым больш што дыпламатычная зарплата выдатна суадносіцца з беларускімі цэнамі.

Каментары9

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →