Суд закрыў працэс аб рэзананснай трагедыі на вуліцы Гая
Суд перавялі ў закрыты рэжым.
6 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе пачынаецца працэс па выніках трагедыі, што здарылася на мінскай вуліцы Гая 8 лістапада 2014 г.
Дзяржабвінаваўца на працэсе — Наталля Сакалова, суддзя — Хрыпач.
Працэс не пачаўся, але ў залу запусцілі людзей. Клетка, у якой меўся сядзець абвінавачваны, закрыта жалюзямі. 39-гадовага Эдуарда Шалкевіча ў ёй, здаецца, няма. Ён ураджэнец Львова, раней не судзімы.
Сёння таксама будзе вырашацца пытанне аб тым, каб перанесці суд у закрыты рэжым.
Пракурор Сакалова просіць зрабіць працэс закрытым, бо будуць заслухвацца звесткі пра псіхічны стан Шалкевіча. Сын загінулай сямейнай пары супраць закрытага рэжыму. Суддзя ж падтрымаў пракурора. Прадстаўніком Эдуарда на судзе будзе яго бацька Юрый. Ён выступаў за закрыты працэс, тады як сваякі пацярпелых — за адкрыты.
***
Нагадаем, што справа ідзе аб трагедыі, што здарылася 8 лістапада 2014 г. Раніцай гэтага дня на сталічнай вуліцы Гая 38-гадовы мужчына на Audi A8 урэзаўся ў Audi 100: у «сотцы» загінулі два чалавекі — муж і жонка.
Потым стала вядома, што перад аварыяй кіроўца нанёс мноства нажавых раненняў сваёй жонцы і маленькім дзецям.
39-гадовы бізнэсовец абвінавачваецца па ч.1 арт.14, п.1, 2, 6 ч.2 арт.139; п.1, 5, 16 ч.2 арт.139; ч.2 арт.218 УК. Яго называюць асобай якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне — прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў членам сваёй сям'і; прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў іншым асобам у выніку сутыкнення транспартных сродкаў, якія прывялі да смерці пацярпелых; прычыненне шкоды,
Каментары