У Магілёве пенсіянерка замест свечкі запаліла петарду, паведаміла прэс-служба МНС. У выніку петарда ўзарвалася ў яе ў руцэ. Жанчыну шпіталізавалі.
У бальніцу Магілёва вечарам 5 студзеня была дастаўлена 57-гадовая пенсіянерка.
«5 студзеня 2025 года ў 18:31 паступіла паведамленне аб шпіталізацыі пенсіянеркі з інфікаванай ранай і траўматычнай ампутацыяй ногцевых пласцін трох пальцаў правай кісці, атрыманымі 2 студзеня 2025 года», — расказалі падрабязнасці ў МНС.
Паводле МНС, жанчына атрымала траўмы «ў выніку выбуху петарды, якую па неасцярожнасці падпаліла замест свечкі ў кватэры шматкватэрнага жылога дома ў Магілёве па вуліцы Крупскай».
Каментары