Грамадства3535

«Ну кайф жа!» Каментатарка «Беларусь 5» Дарына Запольская адпачывае ў Францыі ФОТА

Некалі на працу Дарыны Запольскай звяртаў увагу Аляксандра Лукашэнка. А ў 2022 годзе яна нават выказалася супраць вайны, але сямейная драма не стала для дзяўчыны прычынай кінуць працу на Белтэлерадыёкампаніі.

Дарына Запольская ў Страсбургу. Тут і далей фота з яе інстаграма

Дарына скончыла Інстытут журналістыкі БДУ ў 2013 годзе. Ужо падчас вучобы дзяўчына марыла стаць спартыўнай каментатаркай і ездзіць асвятляць спартыўныя падзеі — асабліва тэнісныя турніры Вялікага шлема. Яна з дзяцінства захаплялася вялікім тэнісам, але ў школьныя гады няўдала зламала руку і таму пра прафесійны спорт прыйшлося забыць.

Таму не дзіўна, што Дарына, пабачыўшы аб'яву пра кастынг каментатараў на «Беларусь 5», вырашыла падаць заяўку. Яна выйшла ў другі этап кастынгу, дзе сярод 15 удзельнікаў было ўсяго дзве дзяўчыны. І ў выніку атрымала прапанову працы.

Профільны від спорту каментатаркі — вялікі тэніс. Але насамрэч каментаваць ёй прыходзіцца ўсё на свеце.

Гэтым нават Лукашэнка неяк абурыўся:

«Вы ж бачыце наш «Беларусь 5». Яны там каментатараў нармальных не могуць знайсці.

У іх Дарына гэтая, небарака, каментуе ўсе віды спаборніцтваў. І тэніс, і футбол, і баскетбол, і біятлон…

Можа, яна і спецыяліст у гэтым плане, але не глыбокі. Не хачу, каб пакрыўдзілася — дзякуй Богу, хоць яна нешта робіць».

Дарэчы, у сакавіку 2022 года Дарына Запольская адважылася ў інстаграме напісаць антываенны пост. Бо сама яна напалову ўкраінка, а яе дзядуля, калі Расія напала на Украіну, жыў у невялікім горадзе пад Уманню.

«Кожны дзень я думаю, ці наканавана дзядулю ўбачыць сваю жонку, дачок, унукаў. Таму што нас падзяляюць не проста 800 кіламетраў і чортавы межы!» — хвалявалася каментатарка.

Бабуля Дарыны, якая ў той час лячылася ў Беларусі ад анкалогіі, марыла паехаць да мужа і наведаць брата ва Украіне восенню 2022 года. А дзяўчына прызнавалася, што ў яе не хапіла духу сказаць бабулі, што хутчэй за ўсё такой магчымасці не будзе.

«Ведаеце, мне наогул усё роўна, хто мае рацыю, хто вінаваты і чые ракеты лятаюць. Я ведаю адно: яны ўвогуле не павінны лятаць. Як бы гэта ні называлася — спецаперацыяй, абаронай ці вайной», — эмацыянальны пост у інстаграме Дарына скончыла тады хэштэгам #nowar.

Але нават сямейная драма не матывавала Дарыну кінуць працу на Белтэлерадыёкампаніі. Той самай восенню 2022 года яна ўдзельнічала ў адной з любімых забаў Лукашэнкі апошніх гадоў — чэмпіянату па колцы дроваў сярод прапагандыстаў.

Летась Дарына лятала ў Казань, каб каментаваць гульні краін БРІКС.

Цяпер жа дзяўчына атрымлівае асалоду ад адпачынку ў Францыі. Дарына распавяла ў інстаграме, што за тыдзень паспела пабачыць Страсбург розным: і сонечным, і цёплым, і марозным, і дажджлівым.

Яна паказвае ў сторыс удалы шопінг, а таксама распавядае, як скарысталася магчымасцю бясплатна наведаць музей у нядзелю. Схадзіла Дарына і ў палац Рагана, каб паглядзець фламандскі і нідэрландскі жывапіс эпохі Адраджэння. А яшчэ паднялася на аглядную пляцоўку Страсбургскага сабора.

Сяброўка Дарыны запрасіла яе на французскі абед да сваёй свякрові, дзе каментатарка пачаставалася «каралеўскім пірагом» (La Galette des Rois), які традыцыйна гатуюць у Францыі на свята Богаяўлення.

Сакрэт дэсерту ў тым, што ў пірагу запякаюць «боб» (раней гэта быў рэальна боб, цяпер — керамічныя фігуркі розных герояў). Чалавек, якому трапіўся «боб», на вечар робіцца каралём — таму многія пякарні адразу прадаюць La Galette des Rois у камплекце з папяровай каронай. У Францыі жартуюць, што больш за ўсё захаванню такой традыцыі радуюцца стаматолагі, якія пасля святаў атрымліваюць новых кліентаў са зламанымі зубамі.

Дарына супакоіла падпісчыкаў, што з яе ўсмешкай усё добра:

— Зубы не зламала, «боб» з Герміёнай атрымала. Ну кайф жа!

Каментары35

  • Каго любiш? Люблю навамову
    06.01.2025
    Аўтарка i рэдактарка з НН iзноў туды...
  • Тама́ш Цьвікевіч
    06.01.2025
    яе куратары з гэбэ спакойна зрабілі ёй візу куды яна марыла .
    таксама адпачывае іншая састау́ляюшчая рэжыма хунты
  • Абармот
    06.01.2025
    Евросоюзу вообще пофиг, кому визы давать. Может и Коля в Париж гоняет?

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»24

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла відэа, на якім спалоханы кіраўнік нацысцкага атрада «Русіч» дрыжыць у абдымках кадыраўцаў42

Прэс-сакратарка Ціханоўскай: Офіс не меў дачынення да прызначэння кіраўніцтва «Белсата»45

Прэм'ер Канады пакідае пасаду кіраўніка партыі. Пазней ён пакіне і крэсла прэм'ера6

Афрыка можа разламацца на дзве часткі хутчэй, чым чакалі навукоўцы14

Макрон заклікае Украіну да «рэалістычных дыскусій» па пытаннях тэрыторый30

У Саудаўскай Аравіі і Ірака жанчын-паслоў больш, чым у Беларусі13

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў37

Кіраваць Аўстрыяй найхутчэй стане ўльтраправая і пракрамлёўская партыя, заснаваная нацыстамі45

Беларус падарыў брытанцы ружы — тая не ведае, як гэта разумець14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»24

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»

Галоўнае
Усе навіны →