Учора ў чарзе на выезд з Беларусі было 1800 аўто, а сёння ў абед — 2300. Але аказалася, што і гэта не край.
На адзіным адкрытым паміж Польшчай і Беларуссю пасажырскім пункце пропуску «Брэст» па стане на 22 гадзіны 6 студзеня ў чарзе было 2550 легкавых аўтамабіляў і 116 аўтобусаў (даныя Памежнага камітэта).
Паводле інфармацыі з памежных чатаў, у суткі граніцу праходзіць каля 350-400 машын. З такім тэмпам людзям, магчыма, давядзецца стаяць у чарзе каля шасці сутак.
Чаканне аўтобуса на мяжы даходзіць да паўтара сутак.
Адна з асноўных прычын такога калапсу ў тым, што Літва і Латвія забаранілі ўезд машын на беларускіх нумарах. Польшча засталася адзінай краінай, дзе дазволены ўезд такіх аўто. Таму пасля святаў усе, хто на машыне, вяртаюцца ў Еўропу праз пункт пропуску «Брэст».
Каментары