Свет1212

Польшча замаўляе рэкордную колькасць аўтаматаў для арміі і Тэрытарыяльнай Абароны

Польская дзяржава выдаткоўвае 350 млн злотых (каля 80 млн еўра) на пакупку 57 тысяч штурмавых вінтовак, перш за ўсё для ўзбраення войск Тэрытарыяльнай Абароны, паведаміў партал defence24.pl.

Зараз польская армія выкарыстоўвае штурмавую вінтоўку Beryl (kbs wz. 1996 Beryl) стандартнага для НАТА калібру 5,56 мм, якая мае ў аснове яшчэ аўтамат Калашнікава. 

Раней Польшча ўжо замовіла каля 29 тысяч такіх аўтаматаў - такім чынам да канца 2019 году ўзброеныя фарміраванні атрымаюць прыкладна 86 тысяч адзінак аўтаматычнай стралковай зброі.

Значная частка новых вінтовак можа патрапіць у падраздзяленні Тэрытарыяльнай Абароны, якая ствараецца ў Польшчы пасля агрэсіі Масквы супраць Украіны ў 2014 годзе.

Таксама ў Польшчы ідуць дзяржаўныя выпрабаванні Модульнай сістэмы стралковай зброі (Modułowy Systema Broni Strzeleckiej), якая можа ў будучым стаць асновай стралковай моцы польскай пяхоты.

Адзін з варыянтаў вінтоўкі MSBS:

Каментары12

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну37

Экс-трэнер зборнай Беларусі: Хопіць выслужвацца перад пачварамі. Расія павінна аб’ядноўваць і вырашаць, хто будзе выступаць на міжнароднай арэне11

Мінчук выбраў сабе кватэру і прыйшоў прасіць у Мінгарвыканкам2

Сілавікі пахваліліся, што ўзламалі тэлеграм-акаўнт Кабанчука, і апублікавалі доказы24

У Венесуэле выкралі зяця апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты1

А што канадцы думаюць пра ідэю далучэння да ЗША? Вось вынікі сацапытання9

2024 год стаў самым цёплым у гісторыі Беларусі

Сфабрыкаваныя пераклады і лжывыя абвінавачванні. Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых грамадзян у Беларусі2

Прэзідэнтка Мексікі патроліла Трампа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →