Вядомы французскі брэнд адзення з грузінскімі каранямі Vetements прэзентаваў калекцыю сумак Granny bag («сумка для бабулі»).
Каштуе такая дызайнерская рэч-трансформер цэлых 5450 даляраў: можна схаваць авоську ў скураную сумку ці насіць іх разам.
Як бачыце, мода на авоські вяртаецца. Згодна з гістарычнымі фактамі, іх прыдумалі ў 1920-я гады ў Чэхіі, пляцёнка стала вельмі папулярнай у Савецкім Саюзе, дзе не было поліэтыленавых пакетаў. З прыходам моды на экалагічнасць на яе звярнулі ўвагу і ў Еўропе. Так што даставайце авоські з антрэсоляў — і таксама будзеце ў трэндзе.
Калі ў вас такіх экспанатаў не захавалася, у беларускіх анлайн-крамах можна замовіць пляцёнку ў сярэднім за 20 рублёў.
Каментары