Спорт88

Алімпіяда ў Пхёнчхане абышлася ў 4 разы танней за Гульні ў Сочы

Агульны бюджэт Алімпійскіх гульняў у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане склаў 12,5 млрд даляраў. Такім чынам, сумніўны рэкорд, усталяваны на Алімпіядзе ў Сочы з бюджэтам у 51 млрд даляраў, не пабіты.

Расходы на зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Сочы ў 2014 годзе прыкладна ў чатыры разы перавысілі выдаткі на Алімпіяду-2018 у Пхёнчхане. Пра гэта сведчыць справаздача арганізатарскага камітэта Алімпіяды ў Паўднёвай Карэі, апублікаваная ў пятніцу, 23 лютага, паведамляе выданне dw.com.

Згодна з дакументам, які знаходзіцца ў распараджэнні інфармагенцтва SID, агульны бюджэт Гульняў-2018 склаў 12,5 млрд даляраў (10,1 мільярда еўра). Для параўнання, бюджэт Алімпіяды ў Сочы быў роўны 51 млрд даляраў (41,4 мільярда еўра).

На арганізацыю саміх Гульняў у Пхёнчхане было выдаткавана 2,4 млрд долараў (1,9 мільярда еўра). Астатнія сродкі пайшлі на інфраструктурныя праекты, звязаныя з Алімпіядай. Самым затратным з іх стала будаўніцтва высакахуткаснай чыгуначнай магістралі з Сеула ў Пхёнчхан, размешчаны за 170 км ад сталіцы. На гэты праект сышло 3,4 млрд даляраў (2,7 млрд еўра).

Каментары8

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію1

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію

Усе навіны →
Усе навіны

Такаеў: Назарбаеў палітычна і маральна звязаны з Крамлём7

Лукашэнка: Ніякіх здзекаў, ніякіх палітвязняў у нас няма55

У Мінску кіроўца тралейбуса насмерць збіла жанчыну на самакаце

У Беларусі з’явіліся даядальнікі навагодніх салатаў. Колькі каштуюць іх паслугі?4

У Барысаве ў краме памёр пакупнік. Эксперты высветлілі прычыну2

Сёрфер з Каліфорніі пераадолеў акіянічную хвалю вышынёй 32 метры5

Кошка вярнулася дахаты пасля сямі гадоў адсутнасці5

Такаеў пра вайну ва Украіне: Расія ў ваенным плане непераможная24

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію1

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію

Галоўнае
Усе навіны →