Грамадства122122

Праваслаўны актывіст патрабуе не дапусціць правядзення ў Мінску квір-фестывалю на Вялікдзень

6-8 красавіка ў Мінску мае прайсці «IV міжнародны фестываль квір-гісторыі Dotyk. Зрабі крок!». Доктара з Магілёва Мікалая Лайшу, праваслаўнага актывіста, абурыла тое, што гэтая імпрэза ЛГБТ-супольнасці запланаваная на дні праваслаўнага Вялікадня.

«Яго пачатак запланаваны на Вялікую Пятніцу — дзень укрыжавання Хрыста, — адзначае доктар Лайша. — На Вялікую Суботу на 23.00 запланавана гей-вечарына. Праваслаўны актывіст абураецца: «Разбагацелі (за кошт грантаў з Еўрасадома). Знахабнелі».

Мікалай Лайша — вядомы ў Магілёве праваслаўны псіхатэрапеўт. Менавіта так яго прадстаўляюць у газеце «Вечерній Могілёв», дзе ён публікаваўся ў тым ліку з артыкулам «Хэлаўін робіць вас халуямі Захаду і д'ябла».

На сайце квір-фестывалю гаворыцца, што «місія Dotyk — набліжэнне нашага грамадства да талерантнасці і прыняцця». Як адзначаецца, «асноўнай падзеяй стане адкрытая канферэнцыя, прысвечаная квір-гісторыі і ненарматыўнай ідэнтычнасці на постсавецкай прасторы з удзелам спікера_к з Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Францыі і Эстоніі».

«Мы хочам паглыбіцца ў квір- і ЛГБТ+ гісторыю былога СССР, каб зрабіць з яе высновы аб сучаснасці, — адзначаецца на сайце. — Выступы даследчы_ц з розных краін Еўропы распавядуць аб жыцці звычайна_й прадстаўні_цы ЛГБТ+ супольнасці ў СССР, пра цяжкасці захавання квір-гісторыі, аб бачнасці ЛГБТ+ супольнасці ў публічнай прасторы».

Асноўнай пляцоўкай фестывалю стане прастора Сталоўка XYZ. Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю, акрамя вечарынкі, будзе вольным, але 18+.

На думку доктара Лайшы, правядзенне такога мерапрыемства на Вялікдзень — такі ж грэх, як фестываль піва на Тройцу ў 1999 годзе, які скончыўся цісканінай на Нямізе.

«Канчатковай мэтай усякай бязбожнасці з'яўляецца наклікаць гнеў Божы на людзей і загубіць іх разам з сабой», — піша Лайша.

«Мы, праваслаўныя хрысціяне, расцэньваем гэты ўчынак як дзёрзкі выклік Праваслаўнай Царкве, як блюзнерства і распальванне рэлігійнай варожасці», — кажа ён.

Мы патэлефанавалі ў прыёмную Беларускай праваслаўнай царквы, каб высветліць, што там думаюць наконт гэтай сітуацыі. У афіцыйнага прэс-сакратара быў выходны дзень, але адказаць на нашы пытанні пагадзіўся дзяжурны Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

«Я не лічу, што тое, што робяць арганізатары — грэх. Але я не зусім разумею, навошта трэба праводзіць нейкія іншыя мерапрыемствы падчас Вялікадня. Мы жывём практычна ў праваслаўнай краіне. Не ведаць рэлігійныя святы — гэта як мінімум дзіўна. Калі вы плануеце нейкае мерапрыемства, то трэба загадзя прадумаць даты. Я на баку чалавека, які за тое, каб 8 красавіка святкаваць Вялікдзень. Для іншых падзей ёсць яшчэ 364 дні ў годзе», — пракаментаваў «НН» Сяргей Бландзінаў.

Што тычыцца арганізатараў фестывалю, то, па словах яго піяр-менеджаркі Ганны Брэдавай, супадзенне дат правядзення з Вялікаднём не наўмыснае, праца над «Дотыкам» вялася яшчэ з восені.

«Мы лічым, што ў кожнага ёсць права выбіраць, чым займацца на выходных. Хто хоча ісці ў царкву, ідзе ў царкву, хто хоча ісці да нас, пойдзе да нас, хто хоча пасля царквы да нас, таксама сардэчна запрашаем. Не думаю, што наш фестываль — адзінае нерэлігійнае мерапрыемства, запланаванае на гэтыя выходныя»,— патлумачыла «Нашай Ніве» Ганна. 

Каментары122

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага5

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Выявілася, «Аземпік» яшчэ і лечыць ад алкагалізму1

Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры2

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання15

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

Алексіевіч: Як пісьменнік я пачалася з «Былога і думаў» Герцэна, а найбольшы ўплыў на мяне зрабілі Чэхаў і Дастаеўскі34

Адкуль праўладныя сацыёлагі ўзялі 80% падтрымкі Лукашэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага5

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →