Учора і сёння ў Александрыі прайшло традыцыйнае Купалле. Учорашні гала-канцэрт праходзіў пад акампанемент дажджу. Спеваку Стасу Міхайлаву давялося крыху памокнуць, каб асабіста павітаць Аляксандра, Віктара і Мікалая Лукашэнкаў.
Аляксандр Лукашэнка ў суправаджэнні ахоўніка з парасонам выйшаў, каб вітаць культавага спевака.
— Дзякуй, што запрасілі, што такія святы ў вас ёсць, не забываеце артыстаў расійскіх, робіце такую прыгажосць, — кажа Міхайлаў, спускаючыся са сцэны.
— Дзякуй табе, табе дзякуй, — адрэагаваў Лукашэнка, паціснуў спеваку руку і абняў яго.
Каментары