Мемарыял Паўла Шарамета адкрылі ў Кіеве ў чацвёртую гадавіну гібелі журналіста, паведамляе Украінская праўда.
Памятны знак усталявалі на вуліцы Івана Франка — недалёка ад дома, дзе жыў Шарамет, і на месцы, дзе загінуў. Аўтар мемарыяла — вядомы ўкраінскі скульптар Назар Білык.
Помнік выкананы ў лаканічным стылі — белы аркуш паперы з імем і прозвішчам забітага журналіста, а таксама словы ўнізе «на гэтым месцы 20 ліпеня 2016 года загінуў журналіст».
Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года. Ягоны аўтамабіль быў узарваны.
Каментары