Вядомы беларускі футбаліст, гулец зборнай СССР і «Ювентуса» Сяргей Алейнікаў у інтэрв'ю Tribuna.com падзяліўся меркаваннем аб мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, дзе, паводле афіцыйных звестак, перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
— Вас здзівіла тая колькасць працэнтаў, якую ў выніку набраў Аляксандр Лукашэнка?
— Мяне не здзівіла, а, скажам так, мне стала крыўдна. Відавочна, што ў Беларусі да народа ставяцца па-наплявальніцку. Улады ні на што не звяртаюць увагі, робяць, што хочуць. Груба кажучы, беларусаў ні ў што не ставяць. І такая колькасць працэнтаў за дзейнага прэзідэнта не здзівіла, а, як ужо сказаў, выклікала абурэнне і адно пытанне: колькі наогул гэта можа працягвацца?
Добра, калі б былі крыху іншыя лічбы, напішыце, напрыклад, 65%, каб было ўсё больш спакойна. Але 80% — гэта проста найвелізарны плявок у людзей. Перад выбарамі людзі адкрыта выказвалі сваё меркаванне, актыўна ішлі на мітынгі ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў, але ў выніку ўлада зноў акрэсліла беларусам іх месца: вы ніхто і зваць вас ніяк, а мы будзем рабіць тое, што хочам. І народ, натуральна, у рэшце рэшт абурыўся — нельга ж столькі часу трываць адно і тое ж.
Каментары