Улада

«Трэба было прыбраць паразітаў з акружэння Ціханоўскай». Бягун заявіў, што Карач фінансуе канал з кампраматам на Стрыжака і Вячорку

У тэлеграме доўгі час існуе памыйны канал «Штаб Аношкі», стваральнікі якога мэтанакіравана б’юць па акружэнні Святланы Ціханоўскай. Больш за ўсё дастаецца Андрэю Стрыжаку і Франаку Вячорку. Асобныя ўдары далятаюць рэдактарцы Kyky.org Настассі Рагатко і Аляксандры Зверавай, дзяўчыне палітвязня Эдуарда Бабарыкі. У канале змяшчаліся скрыншоты з унутранай камунікацыі работнікаў штаба і з іх прыватнай перапіскі. Гэтая інфармацыя актыўна выкарыстоўвалася дзяржаўнай прапагандай, каб дыскрэдытаваць Ціханоўскую. Яе штаб шукаў, адкуль адбываюцца ўцечкі, але публічна не адказваў апанентам.

У эфіры АНТ было абвешчана, што гэты канал вяла работніца фонду «Краіна для жыцця» Кацярына Канаплёва. Неўзабаве фонд адхрысціўся ад яе і заявіў, што спыняе супрацу з ёй. 

Кацярына Канаплёва

Але хто такая Канаплёва, шараговая актывістка не самага папулярнага фонду, каб атрымаць доступ да ўнутранай перапіскі акружэння Ціханоўскай?

Пра матывы і асаблівасці дзейнасці «Штаба Аношкі» расказаў яе былы жаніх Ілля Бягун, яшчэ адзін цьмяны персанаж.

Ілля Бягун

Ён быў актывістам ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы, пасля выбараў уцёк у Вільню, пабыў некалькі месяцаў у камандзе фондаў салідарнасці, пакуль не вярнуўся ў Беларусь у студзені 2021 года. Цяпер ён стаў паплечнікам Юрыя Васкрасенскага. Рыторыка Васкрасенскага і Бегуна падобная — яны з гатоўнасцю даюць інтэрв’ю дзяржаўным прапагандыстам у вобразе тых, хто раскаяўся ў сваёй супрацьзаконнай дзейнасці, і выліваюць памыі на апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама. Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?

Днямі Бягун даў інтэрв’ю журналістцы БТ Ксенія Лебедзевай. У канцы размовы гаворка зайшла пра «Штаб Аношкі» і Кацярыну Канаплёву.

Бягун кажа, што пазнаёміўся з Канаплёвай у кастрычніку. За наступныя два месяцы ён паспеў зрабіць ёй прапанову (рэакцыя нявесты не паведамляецца), а ў студзені ў адзіночку вярнуцца ў Беларусь.

— [Мая тагачасная нявеста] — гэта Кацярына Канаплёва, якой Ігар Тур (тэлевядучы АНТ — «НН») прыпісаў кіраванне канала «Штаб Аношкі».

— Так яно і ёсць?

— У Ігара Тура ж таксама не ўся інфармацыя. А я з Кацяй разам жыў, ведаю трошкі больш.

«Штаб Аношкі» — гэта калектыўны зборны вобраз, гэта не адзін чалавек. Былі людзі, якія пісалі тэксты, хто надаваў тэкстам стыль, хто рабіў візуальнае суправаджэнне. Гэта проста калектыў людзей, якія былі акумуляваныя пад брэндам «Штаб Аношкі». Таму шукаць нейкага вярхоўнага жраца бессэнсоўна. Цяпер там, дарэчы, ёсць такі вярхоўны жрэц — Вольга Карач, якая фінансуе ўсю гэту дзейнасць і заказвае баль.

На чым быў заснавы гэты канал? Гэта часовая з’ява, заснаваная толькі на злівах з акружэння Ціханоўскай і «Байсол». Усё. І тое, я казаў людзям: «Не трэба ісці ва-банк, не трэба выкладаць відэа з дзяўчынкай, якая рабіла гэтыя злівы, будучы персанальным асістэнтам Стрыжака». Ну не трэба! Вы пайшлі ва-банк, думалі, што адбудзецца нейкі ўнутраны бліцкрыг…

— Асістэнт Стрыжака — гэта…

— Света Галуза. Яна была асабістым асістэнтам Андрэя. У яе быў доступ. Таму я спецыяльна пераробліваў скрыншоты, каб заблытаць, ад каго гэты скрын. Каб было незразумела, зліў яго той, з кім перапісваўся Андрэй [Стрыжак], ці сам Андрэй. Таму многія крытыкуюць: «Вось, відаць, што скрыны — фэйкі». Так, амаль усе скрыны — фэйкі! Гэта рабілася для таго, каб перамясціць паведамленне на іншы бок [размовы]. Але не трэба было рабіць ідэальна. Трэба было долю сумневу пасеяць, каб у грамадстве сумняваліся. А ў самім штабе «Байсола» ведалі б, што гэта праўда. Такая лёгкая псіхалагічная гульня была (смяецца).

Вакол Святланы Ціханоўскай сабраліся людзі, якія зусім ужо нахабна карысталіся сітуацыяй з пункту гледжання фінансаў. Калі ўжо вы хацелі нейкую палітыку рабіць, то трэба было рабіць з нармальнымі людзьмі ў акружэнні. Асноўная стратэгія «Штаба Аношкі» была прыбраць паразітаў з акружэння Ціханоўскай.

Чытайце таксама. Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Каментары

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →