Генпракуратура распачала справу супраць палітолага за абразу Лукашэнкі
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал ведамства.
«Генеральная пракуратура 26 сакавіка распачала крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 368 КК у дачыненні да Дзмітрыя Балкунца за публічную абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У сетцы Інтэрнэт», — гаворыцца ў паведамленні.
Дзмітрый Балкунец — палітолаг родам са Слоніма, які жыве ў Расіі і часта выступае ў якасці «эксперта па Беларусі» з прарасійскіх пазіцый.
Падставай для распачынання крымінальнай справы стала характарыстыка, якую Дзмітрый Балкунец даў Аляксандру Лукашэнку на Youtube-канале Balaganoff, піша Tut.by. Запіс перадачы з'явіўся некалькі дзён таму, але ўчора яе сталі каментаваць праўладныя тэлеграм-каналы і заклікаць СК і Генпракуратуру даць прававую ацэнку словам палітолага.
Каментары