Грамадства

Чамаданава: Мы не можам дапусціць на нашы прадпрыемствы людзей, якія не паважаюць Лукашэнку і існуючую сімволіку

На дзяржпрадпрыемстве павінны працаваць людзі з цвёрдымі перакананнямі і адназначнай пазіцыяй — людзі дзяржавы. Пра гэта заявіла начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, паведамляюць Мінск-навіны.

«Мы не можам дапусціць на нашы прадпрыемствы людзей, якія не паважаюць нашага прэзідэнта і існуючую сімволіку», — адзначыла Вольга Чамаданава.

«Калі чалавек здрадзіў адзін раз, ён здрадзіць і другі. Думаць аб тым, хто раскаяўся, напэўна, не варта, — сказала кіраўнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Мінгарвыканкама. — 2020 год, на шчасце ці на жаль, у некаторых сацыяльных момантах жыцця нам аказаў дапамогу, паказаў, хто сярод нас, з кім мы служым, наколькі гэтыя людзі верныя сваёй радзіме. Мы гэта ўбачылі не на словах, а на канкрэтных дзеяннях. Трэба было, каб гэта стала відавочным. Вядома мы не хацелі, каб так здарылася. Але гэта здарылася, і факт застаецца фактам. І ўспрымаць яго трэба правільна.

***

Варта адзначыць, што 39-ы артыкул Канстытуцыі гарантуе роўны доступ да любых пасад у дзяржаўных органах любых грамадзянам у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і прафесійнай падрыхтоўкай.

Каментары

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →