Незалежны архіў VEHA стварае фотаальбом «Людзі лесу». Кожны можа ўзяць удзел
Незалежны архіў VEHA працуе над стварэннем новай кнігі на аснове прыватных фотаархіваў беларусаў. Яна будзе называцца «Людзі лесу», а яе тэма — узаемаадносіны чалавека і дрэваў, жывёлаў, раслінаў.
Да 20 лютага VEHA прымае лічбавыя копіі фатаграфій з сямейных архіваў, на якіх чалавек узаемадзейнічае з дзікай прыродай. Фота павінны быць зняты на тэрыторыі сучаснай Беларусі, да 1980 года!
Калі ласка дасылайце іх на [email protected] з апісаннем: «Хто? Дзе? Калі? Каму належыць архіў?» Усе сабраныя здымкі будуць апублікаваны ў архіве VEHA, а найбольш цікавыя стануць кнігай!
«Наша праца гэта захаванне візуальнай гісторыі Беларусі і ўключэнне ў гэты працэс кожнага», — пішуць стваральнікі VEHA.
Дагэтуль VEHA паспяхова рэалізавала цікавыя праекты «Апошні фотаздымак» (фотаздымкі з пахаванняў), «Дзявочы вечар» (вясельныя фотаздымкі да 1985 года), «Найлепшы бок» (традыцыя партрэтнага фатаграфавання на фоне даматканых дываноў).
-
З'явіўся партал па гісторыі Беларусі з AI-асістэнтам і 3D-мадэлямі
-
«Найбольш адчувальныя змены — у прэзентацыі паўстання Каліноўскага». Як змяніліся беларускія падручнікі па гісторыі
-
90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі
Каментары