Грамадства

«Нелицеприятно» выказаўся пра Усебеларускі народны сход». Пенсіянеру пагражае да пяці гадоў турмы

Мікалаю Віцікаву 68 гадоў, ён жыве ў вёсцы Церуха Гомельскага раёна. Затрыманы ён быў 14 студзеня, а сёння стала вядома, што пракуратура санкцыянавала яму арышт на два месяцы. А праходзіць як падазраваны пенсіянер па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса — за распальваньне варожасці.

У вёсцы Мікалая Герасімавіча ведаюць як добрага і адэкватнага чалавека. Ён дапамагаў у розных патрэбах мясцовай царкве.

Былы дэпутат сельскага савета Віцікаў, паводле паведамленняў прэсы, яшчэ летась запісаў свае разважанні пра Усебеларускі народны сход, а нядаўна даслаў іх у рэдакцыю раённай газеты «Маяк». Таксама ён хацеў арганізаваць у Церусе дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні Канстытуцыі.

6 студзеня ў Віцікава прайшоў ператрус, шукалі «экстрэмізм» і сімволіку. У пастанове на ператрус было напісана, што Віцікаў «нелицеприятно» выказаўся пра Усебеларускі народны сход». 14 студзеня па пенсіянера прыйшла міліцыя і яго забралі ў ізалятар часовага ўтрымання. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў.

Пра затрыманне пенсіянера выказалася раённая газета «Маяк», за зварот у якую Віцікаў акурат і пацярпеў. Ягоны ліст з прапановамі наконт праекта Канстытуцыі выданне назвала «падобным да кляўзы», а самога Віцікава — «правінцыйным інтэлігентам пенсійнага ўзросту», «сельскім правакатарам», які «разносіць свае пасквілі па ўсім раёне».

Жыхара Гомельшчыны затрымалі за тое, што прынёс у рэдакцыю ліст наконт Канстытуцыі

Каментары

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →