Вось вам просты, правераны і духмяны рэцэпт на выхадныя — бананавы кекс. Прыгатаванне зойме ў вас не больш за 15 хвілін каштоўнага часу, а абысціся можна ўсяго пяццю інгрэдыентамі, галоўнае, каб у доме знайшліся 2 пераспелыя бананы.
Інгрэдыенты
- 140 грам масла (пастаўце ў цяпло, каб размякла) плюс крыху для змазвання формы
- 140 грам цукровай пудры, а можна і проста цукру
- 2 узбітыя яйкі
- 140 грам мукі
- 1 чайная лыжка разрыхляльніку
- 2 саспелыя (пажадана нават пераспелыя) бананы, разамніце іх у пюрэ
- 50 грам цукровай пудры і жменя сушаных бананавых чыпсаў для ўпрыгожвання
Першы крок
Нагрэйце духоўку да 180°С.
Другі крок
Змажце маслам форму для кексаў, засцяліце яе паперай для выпякання.
Трэці крок
Узбіце 140 грам размякчанага масла і 140 г цукровай пудры (можна проста цукру) да пышнасці, затым павольна дадайце 2 узбітыя вялікія яйкі, паступова дадаючы 140 грамаў мукі.
Чацвёрты крок
Дадайце 1 чайную лыжку разрыхляльніку і 2 бананы.
Пяты крок
Выліце сумесь у падрыхтаваную форму і выпякайце каля 50 хвілін або да гатоўнасці. Час прыгатавання можа вар'іравацца ў залежнасці ад формы, у якой выпякаецца кекс.
Шосты крок
Астудзіце кекс у форме на працягу 10 хвілін, затым перакладзіце на талерку або дошку для ўпрыгожвання.
Сёмы крок
Змяшайце 50 грам цукровай пудры з 2—3 чайнымі лыжкамі вады, каб атрымалася вадкая глазура. Паліце ёй верх кекса і ўпрыгожце скрылікамі бананавых чыпсаў.
Смачна есці!
Каментары