У Канадзе зрабілі робата, які надта спраўна збірае грыбы
Канадскі робататэхнік Мехрдад Кермані 10 гадоў распрацоўваў робата-грыбніка, піша выданне Western News. Прылада здольна збіраць грыбы хутчэй і якасней за чалавека.
Машына зразае грыбы, не пашкоджваючы мяккую структуру. Робат скануе грыб, вызначаючы яго спеласць. Калі грыб яшчэ не гатовы да збору, то прылада гэта пазначае і вяртаецца да яго пазней.
Паведамляецца, што робат зрабіў рэвалюцыю ў зборы грыбоў. Ён здольны працаваць да 24 гадзін, збіраючы пры гэтым у разы больш, чым можа чалавек.
Але аматарам збіраць грыбы ў лесе пакуль што хвалявацца падстаў няма. Ім робат не канкурэнт, бо ствараўся выключна для збору ўраджаю на грыбных фермах. Адзін такі ўжо круглыя суткі працуе на ферме ў канадскім штаце Антарыё.
На фермах вельмі важная функцыя кругласутачнай працы. Рэч у тым, што грыбы растуць вельмі хутка — за суткі яны могуць павялічыцца ў памеры ўдвая. Таму калі зрэзаць грыб да таго, як ён саспее і дасягне аптымальнай велічыні, то ўраджай акажацца куды меншым, чым ён мог бы быць, калі ж зрэзаць занадта позна — то грыб-перастарак не захоўваецца доўга.
Каментары