«Французскі агурковы халодны суп можа спатрэбіцца ў той трагічны гарачы момант, калі халаднік (гэта святое) і гаспача (гэта іспанскае) канчаткова надакучылі». Рэцэптам падзялілася ў Facebook архітэктарка Юлія Шастак.
Вам спатрэбіцца:
4 агуркі,
зеляніна,
часнок,
350 г несалодкага ёгурту,
400 г гатаванай вады,
соль,
перац,
сталовая лыжка аліўкавага алею,
сталовая лыжка лімоннага соку.
Надраць на тарцы агуркі, змяшаць з пасечанай зелянінай, здробненым часнаком. Заліць узбітай у блэндары сумессю з несалодкага ёгурту, солі, перцу, гатаванай вады. Дадаць па сталовай лыжцы аліўкавага алею і соку лімона.
Разліць па порцыях, упрыгожыць кавалачкамі брынзы і агурка.
Каментары
прямоугольная лопата для прямоугольного рта?
ну да - в мишленах же сейчас особо модно на лопатах блюда подавать
Для яе з гародніны патрэбна: бульба (!), агуркі, памідоры ды цыбуля.
Бульбу варым. Наразаем на дробныя кавалачкі і ахалоджваем. Агуркі, памідоры ды цыбулю таксама наразаем. Солім, прыпраўляем (тут ужо тое, што больш падабаецца), дабаўляем алей (лепш аліўкавы). Усё ставім у халадзільнік (бульбу таксама). Перад тым, як есці, змешваем бульбу з астатняй гароднінай. Калі трэба, дабаўляем соль і алей. Атрымліваецца смачна і амаль па-беларуску, бо з бульбай )))