Грамадства33

Аляксандру Мілінкевічу споўнілася 75 гадоў

25 ліпеня спаўняецца 75 гадоў грамадcкаму дзеячу, навукоўцу і палітыку Аляксандру Мілінкевічу. 

У 2006 годзе Мілінкевіч браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, але ён зрабіў шмат і па-за палітыкай. Працаваў у гарвыканкаме Гродна ў 1990-х і шмат зрабіў для разбудовы і адраджэння роднага горада.

Ён вярнуў гістарычныя назвы вуліцам горада, займаўся адраджэннем Каложы, беларусізацыяй адукацыі. Шмат зрабіў для адукацыі і пасля балатавання ў прэзідэнты. Пры ім быў створаны Вольны беларускі ўніверсітэт, заснаваная прэмія імя Васіля Быкава і шмат чаго іншага.

Вялікую гутарку з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі можна паглядзець тут.

Гаворка таксама ішла пра Расійскую імперыю і тое, як яе перамагчы, пра тое, чаму Крэмль заўсёды лезе ў выбары ў Беларусі і прычым тут Казулін і Бабарыка. Згадалі Плошчу-2006, намётавы гарадок і тое, чаму яго разгон не быў перамогай Лукашэнкі. Асобна абмеркавалі, як назваць вуліцу Савецкую ў Гародні, чаму Вітаўт круцейшы за іншых кіраўнікоў гістарычнай Беларусі, тое, якім чынам продкі Мілінкевіча бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага, як праводзіць беларусізацыю і якіх памылак беларусам нельга дапусціць.

Каментары3

  • Жар
    25.07.2022
    Не. Але віншую.
  • Грошы
    25.07.2022
    Гыгы, а цяпер дэмлiдэрка у iх света))
  • Вырасшый срэди жывотных и расцений
    25.07.2022
    Грошы, хади ужо да хаты. Скора Грыша Азаронак будит вешчать з тэливизара! Низабуть купить пива тры литра, халатцу и салат "пращай моладасць".

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ2

Хлопцу, якога ў СІЗА збіў сын Кадырава, далі велізарны тэрмін за дзяржздраду5

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед10

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў5

«Новая эра супрацоўніцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ3

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →