«Хворы чалавек па трох напрамках». Ва ўкраінскай разведцы распавялі пра здароўе Пуціна
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін хворы маральна і фізічна. Таксама ў яго назіраюцца прыкметы шызафрэніі. Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна паведаміў прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.
«Хворы чалавек па трох напрамках: маральна, шызафрэнік і фізічна таксама хворы. Што возьме верх першым — пабачым», — сказаў Скібіцкі, адказваючы на пытанне аб стане Пуціна. Ён зазначыў, што інфармацыя пра здароўе прэзідэнта Расіі хаваецца.
«Стан яго здароўя складаны. Але ён будзе ваяваць да канца сваіх дзён. Ён не спыніцца і не адмовіцца. Думаць, што яго здароўе будзе ўплываць на ход вайны — памылкова. У яго адна мэта і ён яе агучыў: «Пётр I ваяваў 21 год, такім чынам, і я буду столькі ж ваяваць, і буду ваяваць да таго часу, пакуль не зраблю таго, пра што мару». Ва ўсіх яго праграмных артыкулах, якія ён пісаў, сказана, які ў яго светапогляд», — падкрэсліў прадстаўнік ГУР.
Раней пра праблемы са здароўем у Пуціна заяўлялі заходнія разведкі. У Расіі гэта катэгарычна абвяргаюць.
Каментары
І вось нарэшце дачакалісь таго, пра што ен не хаваў, а ўсе навокал не жадалі нават думаць