Усяго патроху44

Тое, якую жывёлу вы тут бачыце, паказвае, які вы чалавек

Здаецца, гэта вельмі просты малюнак, але тое, што вы на ім пабачыце, зусім невідавочнае. Праверце з дапамогай гэтага малюнка, які ў вас стыль мыслення, але ж не стаўцеся да такіх тэстаў занадта сур’ёзна.

Фота: positivemed.com

Малюнак, які вы бачыце ніжэй, насамрэч складаецца з некалькіх фотаздымкаў. Калі прыгледзецца да яго, можна пабачыць тое, што ў першыя секунды здаецца нябачным.

Уважліва прыгледзьцеся да малюнка і не зазірайце ў адказ. Тое, што вы пабачыце, звязанае з тым, як працуе ваш мозг.

Калі вы ўжо паглядзелі на карцінку, адкажыце на тры пытанні:

  • Якую жывёлу вы заўважылі першай?
  • Як хутка вы пабачылі іншых жывёл на малюнку?
  • Колькі ўсяго жывёл вы здолелі пабачыць?

Чытайце тлумачэнні да тэста пад анонсамі.

Галаваломка для хуткіх: колькі часу вам спатрэбіцца, каб знайсці ката?

Ці зможаце вы за хвіліну знайсці мышку сярод грыбоў?

Загадка пра зніклы квадрат ламае розум. Ці здолееце вы даць правільны адказ?

Жывёлы, якіх вы пабачылі першымі, сімвалізуюць вашы асабістыя якасці. Шмат стагоддзяў людзі карысталіся сімваламі, заснаванымі на выявах жывёл, і вядома, што ёсць розніца паміж характарамі людзей, якія любяць канкрэтныя віды жывёл (напрыклад, паміж тымі, каму бліжэйшыя каты і каму сабакі). Адпаведна з гэтым тое, якую жывёлу вы пабачылі першай, можа нешта расказаць пра вашу асобу.

Калі вы спачатку пабачылі птушку, вы — вельмі адкрыты і экспрэсіўны чалавек.

Калі ж гэта быў краб, вы шчаслівы чалавек з добрым пачуццем гумару.

Бывае, што людзі бачаць на малюнку адначасова і птушку, і краба: гэта сведчыць, што яны з’яўляюцца эмацыйнымі і чуллівымі.

Калі першым вы пабачылі каня, гэта сведчыць пра вашу незалежнасць і пра тое, што свабода для вас важнейшая за ўсё астатняе.

Дэльфіна на гэтым малюнку бачаць вельмі творчыя людзі, у якіх душа мастака.

Мала хто заўважае на гэтым малюнку качанят, і калі вы іх пабачылі, гэта значыць, што вы засяроджаны і спакойны чалавек, які надзяляе шмат увагі дэталям.

Калі вы першым заўважылі мядзведзя, вы прыроджаны лідар з моцным характарам, а калі шчанюка — клапатлівы і добры чалавек.

Тое, наколькі хутка вы пабачылі іншых жывёл і ці здолелі ўвогуле гэта зрабіць, сведчыць пра ваш стыль мыслення.

  • Каб пабачыць птушку і краба, трэба ўмець канцэнтравацца на кантрасце. Калі вы іх хутка заўважылі, ваш мозг хутка апрацоўвае інфармацыю, вы здольныя бачыць заканамернасці і сувязі.
  • Пабачыць на малюнку каня нашмат цяжэй. Для гэтага трэба бачыць глыбіню ілюстрацыі і мець добрую інтуіцыю.
  • Каб знайсці на ілюстрацыі дэльфіна, трэба мець зусім іншы стыль мыслення, чым у выпадку з папярэднімі жывёламі: трэба ўмець расслабляцца і выходзіць за строгія рамкі. Калі вы здолелі пабачыць гэтую жывёлу, вы творчы чалавек, які ўмее мысліць экспрэсіўна.
  • З другога боку, каб пабачыць мядзведзя, трэба бачыць карціну цалкам і з іншага ракурсу, і не канцэнтравацца на дэталях, якія адцягваюць вашу ўвагу.

Чым больш жывёл вы заўважыце, тым лепш вы здольны да дывергентнага мыслення, то-бок да здольнасці бачыць як мага больш магчымасцей. Калі вы заўважылі хаця б чатырох жывёл, гэта вельмі добры вынік. Дывергентнае, то-бок творчае мысленне мае шмат плюсаў, бо людзі з ім лягчэй вучацца і падыходзяць да рашэння праблем творча.

Каментары4

  • Фантазёрка
    30.09.2022
    Шэсць дакладна ўбачыла, а сёмую жывёлу прыдумала.
  • очиредной тэст прошла?
    01.10.2022
    медведя действительно не увидела. но чьи-то очи там есть. но не медведя
  • Следопыт-пиктограф
    03.10.2022
    Першай бачыцца птушка, бо яна на малюнку сама выразна пададзеная. Але там і ўсяго іншага намяшана. Увогуле лухта гэта. Яшчэ ў маленстве запэўніўся, што калі доўга глядзець на сьцяну, дык чаго толькі там на ёй ня ўбачыш... У-га !

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года38

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне п'яны кіроўца маршруткі вёз 13 пасажыраў

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла68

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года38

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →