Экаактывісткі аблілі супам карціну Ван Гога «Сланечнікі» ў Нацыянальнай галерэі ў Лондане
Яны выкрыквалі лозунгі і патрабаванні аб неабходнасці аховы прыроды і забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця людзей ва ўмовах крызісу.
«Паліва недаступнае для мільёнаў галодных і халодных сем'яў. Яны не могуць дазволіць сабе нават разагрэць банку супу», — крычала адна з актывістак.
Серыю карцін «Сланечнікі», якая лічыцца сусветным шэдэўрам, Ван Гог намаляваў у 1887-1889 гадах.
Каментары