Грамадства99

Прадстаўніца Дзярждэпартамента: ЗША лічаць дыялог з рэжымам Лукашэнкі неабходным

Робін Даніген, намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША, якая адказвае за дыпламатыю ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, падчас свайго візіту ў Вільню паразмаўляла з «Радыё Свабода». Сярод іншага яна закранула пытанні санкцый супраць Беларусі і Расіі, перспектыў дыялогу з рэжымам Лукашэнкі і стаўленне да праблемы палітвязняў у Беларусі.

— Ці лічыце вы, што цяперашнія санкцыі ЗША і Еўрасаюза супраць Расіі і Беларусі эфектыўна ўплываюць на палітычныя рашэнні Пуціна і Лукашэнкі?

— Я думаю, што санкцыі ўжо вельмі эфектыўныя, і гэта будзе ўсё больш відавочным з цягам часу.

Сярод нашых санкцый — вельмі жорсткі кантроль за экспартам. Давайце для прыкладу возьмем расійскія войскі. Кантроль за экспартам арганізаваны менавіта для таго, каб гарантаваць, што Пуцін не зможа працягваць нарошчваць, забяспечваць і падтрымліваць свае ўзброеныя сілы і ваенна-паветраныя сілы. Не зможа забяспечваць іх сучаснымі тэхналогіямі. Мы пераразаем тэхналагічныя пастаўкі для яго машыны вайны.

Я лічу, што цяпер ён выдаткоўвае значную частку сваіх запасаў, і ён не здолее аднавіць гэтыя запасы з прычыны нашага кантролю за экспартам.

Такім жа чынам многія нашы фінансавыя санкцыі ствараюць ціск на эканоміку, і мы ўбачым вынікі гэтага ў наступныя месяцы і гады.

Тое, чаго мы хочам адносна Беларусі ў сэнсе санкцый, гэта паўплываць на пазіцыю рэжыму і прымусіць рэжым выконваць свае ўласныя абавязальніцтвы ў рамках Статута ААН і перад АБСЕ — не быць саўдзельнікам у гэтай вайне.

— А якія ўмовы ЗША для таго, каб пачаць дыялог з Лукашэнкам?

— У нас ёсць дыялог з рэжымам. У іх ёсць амбасада ў Вашынгтоне, а каманда нашай амбасады, якая цяпер у Вільні, працягвае весці дыялог. Мы ў Дзярждэпартаменце дыпламаты, мы лічым, што дыялог неабходны.

Мы паведамляем рэжыму Лукашэнкі, што мы будзем рады больш дэталёва размаўляць па шэрагу пытанняў, якія адпавядаюць узаемным інтарэсам.

Першыя крокі, якія мы б хацелі пабачыць ад рэжыму, — правесці свабодныя і справядлівыя выбары, вызваліць усіх палітычных вязняў, дазволіць працу грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ, якія ў нейкім сэнсе з'яўляюцца сэрцам Беларусі.

Мы б хацелі, каб Беларусь была ў меншай ступені саўдзельніцай у гэтай вайне. Гэта важныя змены, якія мы б хацелі ўбачыць. Але мы ўжо маем дыялог. Дыялог — гэта важна, і мы хочам трымаць лініі камунікацыі адкрытымі.

— Ці бачыце вы нейкія дадатковыя крокі, якія маглі б зрабіць Злучаныя Штаты, каб прымусіць рэжым вызваліць палітычных вязняў?

— Думаю, вы ведаеце, што многія санкцыі, накладзеныя намі на Беларусь, былі выкліканыя тым, што працягваецца зняволенне палітычных вязняў. Мы па-ранейшаму робім гэта ключавым элементам кожнай нашай размовы з рэжымам.

У гэтым мы працуем поплеч з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Мы будзем працягваць падкрэсліваць у Еўропе і ў рэшце свету тую цану, якую плацяць палітвязні ў Беларусі.

Я еду з Вільні ў Польшчу, дзе я сустрэнуся са сваім калегам з польскага ўрада. І адна з нашых размоў будзе прысвечаная будучыні санкцый супраць рэжыму ў Беларусі. За яго саўдзел у вайне і за абыходжанне з палітвязнямі. Мы будзем няспынна падкрэсліваць гэта.

Чытайце таксама:

Ціханоўская абмеркавала новую стратэгію па Беларусі з памочніцай дзяржсакратара ЗША

«Мы яшчэ ўсур'ёз не пачыналі». Новы пакет санкцый ЕС закране сферу, якую раней не чапалі 

Каментары9

  • Н
    31.01.2023
    Vir,і агуляе.
  • Vir
    31.01.2023
    Н, hurtom usim Kramliom ? 
  • дурдом
    31.01.2023
    Ніхто, акрамя беларусаў, не разумее беларускіх рэалій. Якая размова можа быць з шалёным сабакам? Ён цябе загрызе не сёння, так заўтра, які дыялог ты не вядзі.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →