Грамадства1111

«Мы яшчэ ўсур'ёз не пачыналі». Новы пакет санкцый ЕС закране сферу, якую раней не чапалі 

Крыніцы «Нашай Нівы» ў дыпламатычным корпусе расказалі пра нюансы чарговага пакета санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, пра які можа быць абвешчана праз тры тыдні. 

На фінішнай прамой знаходзіцца новы пакет санкцый супраць лукашэнкаўцаў. Што там будзе?

«Лукашэнка думаў, што Захад ужо зрабіў усё, што мог. Мы хочам сказаць яму той адзінай мовай, якую ён разумее: «Мы яшчэ нават усур'ёз не пачыналі», — сказаў нам дыпламат адной з суседніх краін.

Расія «ўсур'ёз яшчэ нічога не пачынала» — гэта фраза Уладзіміра Пуціна, якую ён сказаў у ліпені 2022 года.

«Вельмі цвёрдая пазіцыя ў Варшавы, — адзначае іншы еўрапейскі дыпламат. — Яны абураныя тым, што Лукашэнка робіць з польскай дыяспарай і яе маёмасцю ў Беларусі. У адказ на гэта Польшча ўнесла прапанову аб забароне экспарту ў Беларусь тавараў сельскагаспадарчага прызначэння з Захаду», — расказаў ён.

Маецца на ўвазе насенне, сродкі абароны раслін, сперма жывёл і гэтай далей — гэта тое, чаго сама Беларусь і Расія не вырабляюць.

«Гэтым пакетам мы хочам паказаць, што будзем гаварыць з Лукашэнкам той жа мовай, якой ён з намі, і столькі часу, колькі трэба», — кажа дыпламат. 

У Еўропе ўстрывожаныя дэструктыўнай роллю Беларусі адносна Украіны: Мінск працягвае правакацыйныя манеўры, размяшчае расійскія войскі, рыхтуе расійскую армію і рэтранслюе чалавеканенавісніцкую прапаганду. Акрамя таго, рэжым крок за крокам працягвае варожыя адносна суседзяў і Захаду дзеянні.

«У Еўропе ёсць разуменне, што раней не закранутая санкцыямі сельская гаспадарка — крыніца вялізных прыбыткаў Лукашэнкі», — сказаў іншы суразмоўца. 

«Сапраўды, прапановы санкцый супраць паставак насення і іншых сельскагаспадарчых тавараў ёсць. Таксама плануецца сінхранізаваць санкцыі супраць Беларусі з санкцыямі, якія ўжо дзейнічаюць супраць Расіі. Прапановы ўжо ляжаць у Бруселі, іх дапрацоўка зойме недзе два тыдні. Пасля гэтага будзе тры «дні цішыні»: калі любая краіна можа паглядзець выніковы варыянт і ўнесці пратэст. Калі пратэсту не будзе, то санкцыі будуць прынятыя аўтаматычна», — патлумачыў працэдуру дыпламат. 

Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі зрабілі рэжым Лукашэнкі таксічным, падняць голас супраць санкцый не рашаюцца яго ранейшыя лабісты. У краіне заведзена да 12 тысяч крымінальных спраў, праваабаронцы прызналі палітвязнямі больш за 1400 чалавек, дзясяткі тысяч былі вымушаныя шукаць прытулак у Еўропе.

А адносна персаналій, па інфармацыі «Нашай Нівы», санкцыі будуць уведзены супраць новых суддзяў, чыноўнікаў, прапагандыстаў і дыпламатаў. 

Але ці не прывядуць новыя санкцыі да новых варожых крокаў Мінска ў адказ? Ці можа рэакцыя Лукашэнкі на ўдар па ягоным любімым дзецішчы — сельскай гаспадарцы — быць асаблівай? Асабліва моцныя рэпрэсіі ў адказ ці ўдар па еўрапейскіх бізнэсах?

«Новы ўдар уладаў па еўрапейскіх бізнэсах магчымы. У гэтым плане Лукашэнка стаў, мякка кажучы, нерацыянальны, — кажа Аляксандр Класкоўскі, палітычны аналітык праекта @pozirkonline. — Але, па вялікім рахунку, логіка рэпрэсій усё ж іншая: Лукашэнка працягвае іх не «ў адплату», а найперш каб наганяць перманентны страх на нелаяльных грамадзян. У Еўрасаюза ж таксама свая логіка што да палітыкі санкцый. Мне здаецца, што там мала зважаюць на іх уплыў на рэпрэсіі», — кажа Класкоўскі. 

Еўрапейскі дыпламат, у сваю чаргу, сказаў «Нашай Ніве», што яны гатовыя да спіралі эскалацыі, «пакуль Лукашэнка не зразумее, што выхад адзін — пачаць дамаўляцца».

Каментары11

  • Приговор почти подписан
    31.01.2023
    И путин, и лукашенко надеются на взаимовыручку и нещадную эксплуатацию российских
    ископаемых, на народец в РФ и РБ, они, давно, не обращают никакого внимания.
    Действуют по принципу: сгорел хлев, то гори и хата.
    Удивительно, сами, оба, из себя, ничего не представляют, кроме дури, необразованности, хамства, воровства и паталогической лжи. Как ничего, глобально, не представляют их режимы, ни технологии, ни науки, ни качества и стандартов образования, медицины.
    Не в состоянии ни семян произвести, ни лекарств, ни средств защиты растении, ни племенного материала, ни микроэлектроники, ни гражданского автомобиля, а гонору и дури вагон и телега. И всё из-за того, что решили прикрываться ядерной елдой, которая оказалась в руках путина, после распада СССР и продолжают думать, что она их спасёт и будут творить то, что творят теперь. Когда два дурака становятся против мирового прогресса, тогда всем понятно, что произойдёт с дураками. Беда в том, что это происходит, из-за двух дураков, через большую кровь и много смертей.
     Смешно, в жирные времена не смогли ничего создать, а теперь, под санкциями, в войне, и нищете попрёт ?
  • М
    31.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ау
    31.01.2023
    Есть куда двигаться.
    Будут ли санкции в отношении лукашеновских карательных стуктур: омон, губопик, КГБ? Признание омон, губопик, КГБ террористическими организациями?
    Санкции в отношении всего спорта от лукавого?

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →