Беларуску Аляксандру Акпынар і яе сына знайшлі пад заваламі
Пра гэта ў сацсетках напісала сястра Аляксандры Марыя.
Ранейшая інфармацыя ад родных пра тое, што Аляксандра ў бальніцы, не пацвердзілася — на відэа бачылі падобную жанчыну, але гэта не яна.
«Маёй сястры няма ў бальніцах Мерсіна і Аданы. Малаверагодна, што яе і сына дасталі з-пад завалаў», — першапачаткова напісала Марыя. Потым яна напісала, што сястру і пляменніка знайшлі пад заваламі мёртвымі.
Апошні раз Аляксандра Акпынар выходзіла на сувязь увечары 5 лютага. Яна жыла з мужам і сынам у Хатаі — адным з самых пацярпелых ад магутнага землятрусу раёнаў.
8 лютага стала вядома, што муж Аляксандры Кемаль памёр у шпіталі.
Вядома, што ў іншым турэцкім горадзе Кахраманмарашы падчас землятрусу таксама загінула беларуска разам з мужам і дзецьмі — 11-гадовым сынам і 4-гадоваю дачкою. У доме, дзе жыла гэтая сям’я, уратаваліся ўсе, акрамя іх. Цела беларускі і яе 4-гадовай дачкі дасталі з-пад завалаў учора.
Каментары